Пачаты на мінулым тыдні праект «Уікэнды з Ларсам фон Трыерам» дае старт вялікаму пракату карцін рэжысёра, які будзе доўжыцца да канца мая. Стартуе ён ужо цяпер з карціны «Той, што танчыць у цемры», дзе галоўную ролю выканала спявачка Б’ёрк. Тым часам «Уікэнды з Ларсам фон Трыерам» працягваюцца. 12 і 13 лютага на экране «Піянера» адбудзецца сапраўдная магія: пакажуць эксперыментальныя і эстэцкія працы дацкага рэжысёра «Элемент злачынства» і «Еўропа». Пасля прагляда абмеркаваць убачанае можна з кiнаэкспертам Ігарам Сукманавым.

Вялікі пракат фільмаў Ларса фон Трыера стартуе з «Той, што танчыць у цемры» – яшчэ аднаго паваротнага фільма Трыера, які быў адзначаны Залатой пальмавай галінай у Канах і зрабіў Б’ёрк сапраўднай кіназоркай. У карціне спявачка выконвае ролю імігранткі Сельмы з Чэхаславакіі. Яна пакутуе ад хваробы, якая паражае зрок, і вымушана працаваць на заводзе ўсляпую, каб зарабіць грошы і выратаваць свайго сына ад такой жа хваробы. Музыка і танцы ратуюць яе ад безвыходнасці і яна ахвяруе сабой дзеля жыцця свайго сына. Эксперымент рэжысёра з жанрам мюзікла зрабіў «Той, што танчыць у цемры» адным з самых наватарскіх фільмаў у гісторыі жанравага кіно. Фільм з рускім дубляжом пакажуць у кінатэатры «Піянер» да 24 лютага і ў Silver Screen Galileo да 17 лютага. У Falcon Club Буцік кіно пакажуць версію на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі – у гэтым кінатэатры пракат стартуе з 18 лютага і працягнецца да 3 сакавіка.

«Уікэнды з Ларсам фон Трыерам» набліжаюцца да сярэдзіны. Бліжэйшыя паходы ў кіно прапануем прысвяціць эксперыментам Ларса фон Трыера: 12 лютага глядзіце яго дэбютную поўнаметражную працу «Элемент злачынства», якой рэжысёр прабіў сабе дарогу ў Каны. Гіпнатычная і метафізічная карціна з адсылкамі да творчасці Андрэя Тарковскага распавядае пра расследаванне серыі жорсткіх забойстваў у Еўропе. Выкарыстоўваючы спрэчны метад свайго дэтэктыва-настаўніка, герой нехаця ператвараецца ў злачынца сам.

13 лютага – «Еўропа», фінальная карціна першай трылогіі ў кар’еры Ларса фон Трыера. Эфектны чорна-белы фільм з украпінамі каляровых кадраў і бездакорнай візуальнай эстэтыкай раскажа пра маладога немца Леапольда Кеслера, які вярнуўся з Амерыкі ў акупаваную саюзнікамі Германiю. Цвёрда ўпэўнены, што вайна скончылася, ён спрабуе вярнуцца да звычайнага жыцця, iдзе на працу правадніком і закрываецца ў маладую дзяўчыну Кэт. Дэфармаваныя паняцці дабра і зла і абясцэненае чалавечае жыццё ў процівагу гуманізму галоўнага героя, які не перажыў жаху вайны, прыводзяць да катастрофы, але пакідаюць надзею. «Еўропа» была адзначана трыма ўзнагародамі на Канскім кінафестывалі. Карціна лічыцца адной з самых галоўных у фільмаграфіі Ларса фон Трыера, бо многія менавіта з яе пачынаюць знаёмства з рэжысёрам і беспаваротна ў яго ўлюбляюцца.

Усе фільмы ў межах «Уікэндаў» дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.

Праект «Уікэнды з Ларсам фон Трыерам» і пракат карцін у Мінску арганізуе Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», выступае гідам па якаснаму кіно для тых, хто паспеў засумаваць па пракаце свежых аўтарскіх фільмаў.

Мы раім прытрымлівацца мераў засцярогі і зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі сродкамі асабістай засцярогі.Сачыце за навінамі пра наступныя паказы на сайце artcorporation.by, а таксама ў Facebook, Instagram, VK.