На гэтым тыдні раім парадаваць сябе аўтарскім кіно. З 11 па 17 лютага ў кінатэатры «Цэнтральны» пакажуць карціну «Наш бацька» рэжысёра Клаўдыё Ночэ, якая была адзначана кубкам Вольпi на апошнім Венецыянскім кінафестывалі. Акрамя гэтага, да 10 лютага ў кінатэатры «Піянер» паказваюць карціну «Мужчына і жанчына: Лепшыя гады» – вяртанне Клода Лелуша да самай важнай працы ў сваёй фільмаграфіі.

«Наш бацька» – рэтра-гісторыя з выдатным саўндтрэкам з 70-х, цудоўны прыклад таго, што сучасны італьянскі кінематограф жыве не толькі камедыямі. Рэжысёр распавядае гісторыю са свайго дзяцінства: дзеянне адбываецца ў 1970-я, у «гады свінцу», калі на вуліцах італьянскіх гарадоў ішла вайна паміж вельмі правымі і вельмі левымі тэрарыстычнымі групоўкамі. Гэта гісторыя двух хлопчыкаў, Валерыа і Крысціяна, і аднаго лета, якое падаравала ім два важных адкрыцця: жудаснае – пра жорсткасьць дарослых, прыгожае – пра сілу сяброўства.

Выканаўца галоўнай ролі Пьерфранчэска Фавіна атрымаў Кубак Вольпi Венецыянскага кінафестывалю 2020, а фільм быў намінаваны на «Залатога льва» і «Срэбнага льва». У мінулыя гады акцёр ўжо запомніўся канскай публіке (фільм «Здраднік» з ім у галоўнай ролі атрымаў Prix La Libera) і здабыў італьянскі «Залаты глобус» за ролю ў фільме «Хамамет».

Уладальнік прэміі «Оскар» рэжысёр Клод Лелуш вяртаецца да свайго магнум опусу. «Мужчына і жанчына: Лепшыя гады» – новы фільм, якi працягвае карціны «Мужчына і жанчына» і «Мужчына і жанчына: праз 20 гадоў». У галоўных ролях зноў можна ўбачыць Анук Эме і Жана-Луі Трэнцiньяна, да арыгінальнага акцёрскага састава таксама далучыцца Моніка Белучы. Першая карціна, знятая ў 1966 годзе, атрымала больш за 40 узнагарод, у тым ліку Гран-пры у Канах і дзве прэміі «Оскар», і з таго часу застаецца неверагодным прыкладам рамантычнай драмы.

Новая версія «Лепшыя гады» – апавяданне пра былога гоншчыка Жанэ-Луі, які жыве ў доме састарэлых у Нармандыі. У думках герой увесь час вяртаецца да сваёй гісторыі кахання да Ганны Гацье, што адбылась больш за 50 гадоў таму. Калі Жан-Луі губляе памяць, але ўсё яшчэ захоўвае вобраз Ганны, яго сын просіць жанчыну наведаць былога каханага. Старыя  аддаюцца ўспамінам, вяртаюцца ў каштоўныя абодвум месцы і разумеюць – гэтыя гады былі лепшымі ў іх жыцці. Прыгожую драму пра каханне яшчэ можна ўбачыць у кінатэатры «Піянер» да 10 лютага.

Пракат карцін у Мінску арганiзоўвае Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», выступаючы гідам па якаснаму кіно для тых, хто паспеў засумаваць па пракаце свежых аўтарскіх фільмаў.

Мы раім прытрымлівацца мераў засцярогі і зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі сродкамі асабістай засцярогі.

Сачыце за навінамі пра наступныя паказы на сайце artcorporation.by, а таксама ў Facebook, Instagram, VK.