ТОКтеатр
«ТОКтеатр» – незалежная тэатральная ініцыятыва, створаная Цэнтрам «АРТ Карпарэйшн» на базе творчай камунікатыўнай платформы «ТОК» ў 2020 годзе. Распрацоўваючы і выкарыстоўваючы новыя тэатральныя формы і фарматы стаункаў мастака з публікай, тэатр імкнецца весці сумленны дыялог на актуальныя тэмы і далучаць кожнага гледача да таго, што адбываецца на сцэне.
«Першапачаткова мы будавалі стратэгію тэатра падзеі, тэатра, дзе творцы разам з гледачамі фарміруюць агульную тэатральную прастору.
Мы запрашаем у якасці рэжысёраў Аляксандра Янушкевіча, Юру Дзівакова, Дзмітрыя Багаслаўскага і Антона Макуху, якія працуюць не трывіяльна, ствараюць яркія, актуальныя спректаклі, што дапамагае нам канцэптуальна выбудоўваць рэпертуар. Вельмі хочацца думаць, што наша дзейнасць выклікае рэакцыю ва ўсіх, хто з ёй судакранаецца: трасе, як ад электрычнасці. Мы за святло і за дрыжыкі. Ток – цякучы, ён перадае энергію ад аднаго да другога – гэтая метафара нам таксама вельмі блізкая.
Мы хочам размаўляць з нашым гледачом, нам важна тое, як кожная падзея адгукаецца ў яго свядомасці».
Аляксандр Марчанка
мастацкі кіраўнік «ТОКтеатра»
Спектаклі
Сёння ў афішы тэатра – 10 спектакляў: «Опіум», «Крыніцы святла», «З вучылішча», «Прымітывы» і «13 правілаў баскетбола (сфармуляваныя Джэймсам Нэйсмітам)» Аляксандра Марчанка, «Песня песняў» Юры Дзівакова, «Вартавыя Тадж-Махала» і «R3. Па п’есе Уільяма Шэкспіра “Рычард III”» Аляксандра Янушкевіча, «Сярожа вельмі тупы» Дзмітрыя Багаслаўскага і «Arche & Ket» Антона Макухі.
Бліжэйшыя спектаклі
Архіў спектакляў
Гастролі. Фестывалі
Пастаноўкі «ТОКтеатра» рэгулярна ўдзельнічаюць у міжнародных тэатральных фестывалях і ставяцца як у Мінску, так і за мяжой.
2020 год
«Arche & Ket»
удзел у форуме пластычных тэатраў «Пластформа»
«Прымітывы», «Сярожа вельмі тупы»
удзел у праграме Belarus Open Х міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ»
2019 год
«Песня песняў», «Крестовыйпоходдетей»
удзел у Тыдні беларускага тэатра ў Варшаве і Гданьску
«Песня песняў», «Вартавыя Тадж-Махала»
удзел у праграме Belarus Open IХ міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ»
«Песня песняў»
3 месца ў ТОП-5 лепшых спектакляў года па версіі інтэрнэт-праекта тэатральнага мастацтва «Тэатральная Беларусь»
«Вартавыя Тадж-Махала»
4 месца ў ТОП-5 лепшых спектакляў 2019 года па версіі інтэрнэт-праекта «Тэатральная Беларусь»
2018 год
«З вучылішча», «Крестовыйпоходдетей»
удзел у праграме Belarus Open VIII Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ»
«З вучылішча»
2 месца ў ТОП-5 лепшых спектакляў 2018 года па версіі інтэрнэт-праекта «Тэатральная Беларусь»
2017 год
«Опіум»
лепшы спектакль «малой формы» XXII Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа»
удзельнік II Міжнароднага тэатральнага фестывалю «TheATRIUM» 2017 года ў Клайпедзе (Літва)
гастролі ў «Schauspiel Hannover» (Гановер, Германія)
2016 год
удзел у праграме Belarus Open VI Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ»
Рэцэнзіі
Крестовыйпоходдетей
«Крестовыйпоходдетей». Гульня як рэвалюцыя
«ANTI [GONE]»
«ANTI [GONE]». Як перамагчы гісторыю