Наведвальнікам
КВІТКІ НА СПЕКТАКЛІ «ТОКТЕАТРА» МОЖНА НАБЫЦЬ:
– на афіцыйным сайце artcorporation.by
Каб перайсці да куплі квіткоў, клікніце па кнопцы «Набыць квіткі» ў афішы або на старонцы выбранага спектакля.
Падрабязная інструкцыя як купіць квіткі ў сістэме браніравання
На сайце artcorporation.by вы можаце выбіраць, браніраваць і купляць квіткі на спектаклі «ТОКтеатра». Перайсці да інфармацыі пра свабодныя месцы, цэны, бонусы можна з вэб-старонкі той пастаноўкі, якую вам хацелася б убачыць, націснуўшы кнопку «Купить билет».
- Для таго, каб перайсці ў сістэму браніравання і куплі квіткоў, вылучыце дату, калі вы плануеце наведаць спектакль, і націсніце на кнопку «Купить билет» на старонцы выбранага вамі спектакля.
- Пасля гэтага вы будзеце перанакіраваны на сайт сістэмы браніравання і куплі квіткоў. Тут будуць бачныя цэны на квіткі на выбраны вамі спектакль, а таксама план залы.
- Калі вы ўжо зарэгістраваны ў сістэме, пасля папярэдней аўтэрызацыі можаце перайсці да браніравання месца ўжо на гэтым этапе. Калі ж вы ўпершыню ў сістэме, неабходна перайсці да рэгістрацыі. Для гэтага націсніце на адпаведную кнопку ў правым верхнім вуглу старонкі.
- Адкрыецца акно рэгістрацыі, у якім неабходна ўвесці вашыя дадзеныя. З дапамогай іх вы ў далейшым зможаце ўваходзіць у сістэму. На адрас электроннай пошты, які вы ўвядзеце ў графе «Логин e-mail», вам будуць высылаецца звесткі пра вашы заказы. Калі ласка, звярніце ўвагу, што нумар тэлефона павінен ўводзіцца ў міжнародным фармаце без прабелаў: +375 (17) *** – ** – **. Пасля запаўнення дадзеных, азнаёмцеся з умовамі рэгістрацыі і, паставіўшы «птушку», пацвердзіце сваю згоду з імі. Націсніце «Зарегистироваться».
- Вы зноў апыняцеся ў акне выбару месца ў зале на абраны вамі спектакль. Пацвярджэннем таго, што вы аўтарызаваны ў сістэме, будзе з’яўленне акна «Корзина покупателя» ў левым верхнім вуглу старонкі. Тут вы заўсёды можаце знайсці дадзеныя пра выбраныя вамі квіткі. Зараз можна прыступаць да браніравання.
- Для таго, каб забраніраваць месца, націсніце на вочку з месцам пад патрэбным вам нумарам і ў пэўным сектары на плане залы. Абраная вочка зменіць колер (за адзін раз можна выбраць не больш за 6 квіткоў). А у кошыку пакупніка з’явіцца колькасць выбраных вамі квіткоў, дадзеныя пра выбраныя квіткі, агульны кошт выбраных квіткоў, а таксама сума аплаты за паслугу браніравання (у памеры 10 капеек за кожны набыты ў сістэме квіток). Калі Вы хочаце змяніць свой выбар, націсніце на «крыжык», каб адмяніць якой-небудзь з квіткоў, або кнопку «Очистить корзину», каб адмяніць ўсе выбраныя квіткі. Не забудзьцеся паставіць «птушку», каб прыняць умовы карыстання сэрвісам (папярэдне азнаёмцеся з ім). Калі выбар будзе зроблены, націсніце «Отправить заявку», каб пацвердзіць свой выбар.
- Адкрыецца акно з вашым заказам, аформленым да аплаты. На вашу пошту будзе даслана інфармацыя пра ваш заказ. Уважліва праверце ўсю інфармацыю. Вы можаце альбо адмяніць заказ, альбо абраць спосаб аплаты (банкаўскія карты Visa/MasterCard, сістэма «Разлік» (АРІП)).
- Пасля выбару аплаты банкаўскай карткай, праз ахованае злучэнне адбудзецца пераадрасацыя на аплатную старонку «Белгазпрамбанка» (Банка), дзе неабходна ўвесці дадзеныя вашай карткі. Уважліва ўдакладніце названыя вамі дадзеныя, бо на гэтым этапе плацёж адмяніць будзе немагчыма. Націсніце кнопку «Оплатить».
- Праходзіць праверка дадзеных аплатнай карткі і фарміруецца запыт на аўтарызацыю банку-эмітэнту. Пры станоўчым выніку аўтарызацыі Банк паведаміць вам пра гэта ў графе «Результат». Плацёж завершаны. Для таго, каб раздрукаваць набыты квіток, націсніце кнопку «Вернуться в магазин».
- Пасля аплаты, на старонцы вашага заказу будзе даступная кнопка «Распечатать билеты».
Умовы карыстальніцкай дамовы
Дадзеная публічная Аферта (далей – «Аферта») рэгулюе стасункі паміж Прыватнай тэатральна-відовішчнай установай культуры «Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн”» (далей – «Прадавец»), у асобе дырэктара Крашэўскай Анжелы Аляксандраўны, якая дзейнічае на падставе Статута, з аднаго боку, і любой фізічнай асобай, якая звярнулася нда сайта www.artcorporation.by (далей – «сайт») з мэтай набыцця ўваходных квіткоў (далей – «Пакупнік»), з другога боку, разам названыя «Бакі», а паасобку – «Бок».
- АГУЛЬНЫЯ ТЭРМІНЫ
1.1. У дзадзенай аферце наступныя тэрміны, пры іх выкарыстанні ў адзіночным або множным ліку, маюць наступнае значэнне:
а) «Квіток» – дакумент, даступны на старонцы замовы на Сайце-партнёре пасля аплаты, які пацвярджае аплату квітка на адпаведнае культурна-відовішчнае мерапрыемства, квіткі на якія рэалізуюцца Прадаўцом. Матэрыяльным носьбітам квітка з’яўляецца раздрукоўка бланка дакумента, атрыманага на старонцы замовы Пакупніком пасля аплаты, які неабходна раздрукаваць для наведвання культурна-відовішчнага мерапрыемства;
б) «Браніраванне» – працэс афармлення замовы на Сайце-партнёры ў адпаведнасці з правіламі дадзенай Аферты, які дазваляе здзейсніць аплату выбраных квіткоў на культурна-відовішчнае мерапрыемства, квіткі на якія распаўсюджвае Прадавец з дапамогай Сайта-партнёра, у межах перыяду, названага ў дадзенай аферце;
в) «Сайт» – сайт Прадаўца ў глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт, які знаходзіцца па адрасе: www.artcorporation.by, з дапамогай якога Прадавец, у тым ліку, рэалізуе квіткі на пэўныя культурна-відовішчныя мерапрыемствы;
г) «Сайт-партнёр» – сайт, размешчаны па адрасе http://tce.by/, на якім Пакупнік, карыстаючыся паслугай «Личный кабинет», можа аформіць заказ на куплю квіткоў;
в) «Старонка плацяжу» – паддаменная старонка сайта http://www.belgazprombank.by/, размешчаная ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, на якой Пакупнік можа здзейсніць аплату квітка шляхам уводу неабходных дадзеных.
- ПРАДМЕТ ДАМОВЫ
2.1. Прадметам дамовы, заключанай шляхам акцэнту Пакупніком дадзенай Аферты, з’яўляецца браніраванне і набыццё квіткоў на культурна-відовішчныя мерапрыемствы, якія распаўсюджваюцца праз Сайт з дапамогай Сайта-партнёра.
2.2. Акцэпт дадзенай Афертай ажыццяўляецца:
2.2.1. пры націску на кнопку «Купить» на Старонцы плацяжу ў выпадку аплаты;
2.2.2. пры націску на кнопку «Бронировать» на Сайце-партнёры ў выпадку браніравання квітка/квіткоў – у частцы дадзенай Аферты, якая тычыцца браніраванню квіткоў.
- ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БАКОЎ
3.1. Прадавец абавязаны:
3.1.1. даць поўную інфармацыю пра спосабы набыцця квіткоў на Сайце-партнёры;
3.1.2. прадаставіць інфармацыю пра мерапрыемствы, рэалізацыяй квіткоў на якія займаецца Прадавец, на Сайце і на Сайце-партнёры;
3.1.3. у выпадку набыцця Пакупніком квіткоў, апрацаваць інфармацыю, парадстаўленую ім, з дапамогай Сайта-партнёра і Старонкі плацяжу;
3.1.4. у выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства, квіток на які быў набыты Пакупніком на Сайце з дапамогай Сайта-партнёра і Старонкі плацяжу: размясціць інфармацыю пра адмену культурна-відовішчнага мерапрыемства або пра змену ў раскладзе яго правядзення шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на Сайце.
3.2. Прадавец мае права:
3.2.1. у аднабаковым парадку ўносіць змены ў дадзеную Аферту без папярэдняга паведамлення Пакупніка. У дадзеным выпадку змены будуць апублікаваныя па адрасе: www.artcorporation.by;
3.2.2. часова прыпыніць рэалізацыю квіткоў праз Сайт і/або Сайт-партнёр, паведаміўшы пра гэта Пакупніка шляхам размяшчэння інфармацыі на Сайце;
3.2.3. адмовіць Пакупніку ў продажы квіткоў пры прадастаўленні ім недакладнай інфармацыі альбо пры падазрэнні ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў з банкаўскімі карткамі.
3.3. Пакупнік абавязаны:
3.3.1. выконваць умовы дадзенай Аферты;
3.3.2. прадастаўляць дакладную інфармацыю ў момант браніравання/куплі квіткоў;
3.3.3. не ажыццяўляць супрацьпраўных дзеянняў з банкаўскімі карткамі.
3.4. Пакупнік мае права:
3.4.1. забраніраваць квіток на культурна-відовішчнае мерапрыемства ў парадку, прадугледжаным дадзенай Афертай і Сайтам-партнёрам;
3.4.2. купляць квіткі шляхам здзяйснення аплаты з выкарыстаннем любога з метадаў, прапанаваных Прадаўцом.
- ПАРАДАК БРАНІРАВАННЯ
4.1. Пакупнік можа здзейсніць не больш за 3 (тры) заказы на браніраванне квітка/квіткоў на культурна-відовішчнае мерапрыемства, карыстаючыся дадзенымі адной банкаўскай карткі. Кожны заказ можа ўтрымліваць браніраванне не больш за 6 (шэсць) квіткоў.
4.2. Браніраванне на культурна-відовішчнае мерапрыемства можа ажыццеўляцца не пазней, чым за 3 (тры) каляндарныя дні да правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Браніраванне на працягу 3 (трох) каляндарных дзён да правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства не ажыццяўляецца.
4.3. Браніраванне квітка/квіткоў на культурна-відовішчнае мерапрыемства мае сілу на працягу 3 (трох) каляндарных дзён, пачынаючы з дня, наступнага за днём атрымання Пакупніком пацвярджэння пра браніраванне. На працягу дадзеных 3 (трох) дзён Пакупнік павінен здзейсніць аплату для выкупу квітка/квіткоў або адмовіцца ад браніравання шляхам націску на кнопку «Отменить заказ» на старонцы замовы на Сайце-партнёры.
* Квіток/квіткі, забраніраваныя за 7 (сем) і менш каляндарных дзён да культурна-відовішчнага мерапрыемства, маюць сілу на працягу 1 (аднаго) каляндарнага дня. У такім выпадку Пакупнік павінен да 23:30 дня заказу здзейсніць аплату, каб выкупіць квіток/квіткі або адмовіцца ад браніравання шляхам націску на кнопку «Отменить заказ» на старонцы замовы на Сайце-партнёры.
4.4. У выпадку адсутнасці аплаты квітка/квіткоў, забраніраваны/-ыя Пакупніком, у тэрміны, названыя ў п.4.2. дадзенай Афертай, браніраванне аўтаматычна анулюецца.
4.5. Браніраванне квітка/квіткоў на культурна-відовішчнае мерапрыемства ажыццяўляецца ў адпаведнасці з агульнымі правіламі браніравання квіткоў на Сайце-партнёры, размешчанымі па адрасе: http://tce.by/help.html.
- ПАРАДАК АПЛАТЫ
5.1. Пакупнік можа набыць квіткі на выбанае культурна-відовішчнае мерапрыемства з дапамогай банкаўскай карты (Visa, MasterCard) шляхам ўводу дадзеных, неабходных для здзяйснення плацяжу і спісання грашовых сродкаў з банкаўскага рахунку Пакупніка на Старонцы плацяжу, а таксама праз сістэму «Разлік» (АРІП).
5.2. Пакупнік можа сфарміраваць заказ з дапамогай сэрвісаў, даступных на Сайце-партнёры, наступным чынам:
5.2.1. выбраць культурна-відовішчнае мерапрыемства, уваходны квіток на якое Пакупнік хоча набыць;
5.2.2. пры наяўнасці выбару: выбраць дату і час правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, уваходны квіток на якое Пакупнік хоча набыць;
5.2.3. выбраць колькасць квіткоў, якія Пакупнік хоча набыць;
5.2.4. пры наяўнасці выбару: выбраць месца/месцы, якое/-ія Пакупнік хоча аплаціць;
5.2.5. увесці дадзеныя, запатрабаваныя аплатнай сістэмай на Старонцы плацяжу, неабходныя для аплаты.
5.3. Пры паспяховым зняцці грашовых сродкаў Пакупнік атрымае пацверджанне пра здзяйсненне аплаты і бланк квітка на старонцы замовы на Сайце-партнёры.
5.4. Плацёж лічыцца здзейсненым Пакупніком, а квіток – набытым ім, у момант паступлення грашовых сродкаў на разліковы рахунак Прадаўца.
5.5. Пакупніку неабходна раздрукаваць бланк квітка, размешчаны на старонцы замовы, для таго, каб быць дапушчаным да культурна-відовішчнага мерапрыемства ў адпаведнасці з набытым квітком.
- ЗВАРОТ КВІТКА
6.1. Пакупнік мае права вярнуць квіток, набыты на Сайце з дапамогай Сайта-партнёра, не пазней, чым за 1 (адзін) каляндарны дзень да правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, а ў выпадку яго адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення, замены яго іншым – у дзень адмененага (змененага) культурна-відовішчнага мерапрыемства.
6.2. Бланк квітка, раздрукаваны Пакупніком, павінен быць вернуты на адрас: 220030, г. Мінск, вуліца Інтэрнацыянальная, 21, у працоўныя дні з 9:00 да 18:00.
6.3. Пакупнік павінен паведаміць Прадаўцу пра свой намер вярнуць квіток не пазней, чым за 1 (адзін) працоўны дзень да вяртання квітка, пры ўмове, што дзень вяртання прыпадае на працоўны дзень, у працоўныя дні з 9:00 да 18:00 па нумары тэлефона: + 375 44 490 48 99
6.4. Грашовыя сродкі, выплачаныя Пакупніком за квіток на культурна-відовішчнае мерапрыемства, будуць вернутыя Пакупніку шляхам наяўнага разліку ў дзень прад’яўлення раздрукаванага бланка квітка на адрас: 220030, г. Мінск, вуліца Інтэрнацыянальная, 21. У выпадку вяртання квітка па ініцыятыве Пакупніка Прадавец пакрывае яму 75 % (семдзесят пяць працэнтаў) ад першапачатковага кошту квітка. У выпадку вяртання квітка па прычыне адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства Прадавец пакрывае Пакупніку поўны кошт квітка.
6.5. Пасля вяртання Пакупніку грашовых сродкаў у адпаведнасці з дамовай, падпісанай шляхам акцэпту дадзенай Афертай, квіток паступае ў вольны продаж на сайце або праз любы іншы спосаб распаўсюджвання, абраны Прадаўцом.
- АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ
7.1. За невыкананне або неналежнае выкананне сваіх абавязацельстваў па дамове, якая лічыцца заключаным шляхам акцэпты дадзенай Аферты, бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7.2. Прадавец не нясе адказнасць за тэхнічныя збоі ў працы Сайта, якія здарыліся па віне Інтэрнэт-правайдэра Прадаўца і/або Пакупніка, асобы-распрацоўніка Сайта, Сайта-партнёра, сайта, на якім размешчана Старонка аплаты, а таксама іншыя непаладкі тэхнічнага характару.
7.3. Пакупнік нясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за прадастаўленне заведама ілжывых звестак пры куплі квітка, а таксама за шкоду, прычыненую дадзенымі дзеяннямі трэцім асобам.
7.4. Пакупнік нясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў з банкаўскімі карткамі пры куплі квітка, а таксама за шкоду, прычыненую дадзенымі дзеяннямі трэцім асобам.
- КАНФІДЭНЦЫЯЛЬНАСЦЬ
8.1. Гарантыі захавання прыватнасці, якія падаюцца уладальнікам Старонкі плацяжу, знаходзяцца па наступным адрасе: http://belgazprombank.by/personal_banking/internet_banking/.
Пакупнік не гарантуе захаванне канфідэнцыяльнасці інфармацыі, якая была прадастаўлена Пакупніком ў працэс здзяйснення аплаты на Старонцы плацяжу.
- ФОРС-МАЖОР
9.1. Бакі вызваляюцца ад адказнасці за невыкананне або неналежнае выкананне абавязацельстваў па дамове, заключанай ў выніку акцэпты дадзенай Аферты, на час дзеяння абставін непераадольнай сілы. Пад абставінамі непераадольнай сілы разумеюцца, сярод іншага, стыхійныя з’явы (землятрасенне, паводкі і г.д.), абставіны грамадскага жыцця (ваенныя дзеянні, надзвычайныя палажэнні, забастоўкі, эпідэміі і г.д.), забарона дзяржаўных органаў і г.д.
- ВЫРАШЭННЕ СПРЭЧАК
10.1. Прадавец і Пакупнік абавязваюцца прыняць усе меры да вырашэння ўсіх спрэчак і рознагалоссяў, здольных паўстаць з дамовы, заключанай шляхам акцэпты дадзенай Аферты, шляхам перамоў.
10.2. У выпадку немагчымасці ўрэгулявання спрэчак па дамове, заключанай шляхам акцэпты дадзенай Афертай, або ў сувязі з ім шляхам перамоваў, такія спрэчкі будуць разгледжаны ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
11.1. У выпадку калі якая-небудзь з умоў дамовы, заключаная ў выніку акцэпты дадзенай Аферты, страціць юрыдычную сілу, будзе прызнана незаконным і/або будзе выключана з дамовы, то гэта не цягне несапраўднасць астатніх умоў дамовы, якія захаваюць юрыдычную сілу і з’яўляюцца абавязковымі для выканання.
11.2. Дадзеная Аферта уступае ў сілу з моманту яе размяшчэння на Сайце і дзейнічае бестэрмінова.
Прадавец:
Прыватнае тэатральна-відовішчная ўстанова культуры «Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн”»
220030, г. Мінск, вуліца Інтэрнацыянальная, 21
УНП 191761023
Р/с BY33OLMP30150000014890000933
у ААТ «Белгазпрамбанк» (код OLMPBY2X),
ЦБП 705 па адрасе г. Мінск, вул. Раманаўская слабада, 5.
– у касах ByCard і анлайн
– у касах Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і на іх сайце
– на сайце smsbilet.by
– на сайце bezkassira.by
– на сайце kassy.by
– на сайце 24afisha.by
Інфармацыя па тэлефоне: + 375 44 490 48 99
Набытыя квіткі нельга вярнуць, за выключэннем выпадкаў адмены мерапрыемства або замены яго іншым, а таксама калі білет вяртаецца не менш, чым за 1 дзень да мерапрыемства, і не мае бачных пашкоджанняў. Пры гэтым грамадзянам або арганізацыям, што вярнулі ўваходны білет, кампенсуецца 75% кошту ўваходнага білета. У выпадку адмены, змены загадзя абвешчаных часу (тэрмінаў) або месца правядзення мерапрыемства, замены яго іншым – у дзень адмененага (запланаванага) мерапрыемства, а таксама ў іншыя тэрміны, устаноўленыя арганізатарам мерапрыемства, грамадзяніну або арганізацыі, што вярнулі ўваходны білет, кампенсуецца поўны кошт уваходнага білета*.
* Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры № 414-З ад 20 ліпеня 2016г.
Электронныя квіткі можна вярнуць толькі пры наяўнасці касавага (фіскальнага) чэка. Установа культуры «Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн”» не нясе адказнасці за падробленыя квіткі і білеты, набытыя ў неўстаноўленых месцах.
КВІТКІ НА КІНАПАКАЗЫ МОЖНА НАБЫЦЬ:
– у касах кінатэатраў сеткі УП «Кінавідэапракат» ( «Цэнтральны», «Піянер» і г.д.), Falcon Club Буцік Кіно, Silver Screen і на іх сайце falconclub.by/butik-kino, silverscreen.by
– на сайце bycard.by
ПРАВІЛЫ НАВЕДВАННЯ
Уваход у глядацкую залу пасля пачатку спектакля забаронены.
Пры наведванні нашых мерапрыемстваў, калі ласка, не забудзьцеся карыстацца маскамі.