Пра нас
Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн»
Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» – унікальная для Беларусі структура, на базе якой рэалізуюцца буйныя кіна-, тэатральныя і адукацыйныя праекты. Сярод іх – Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» і Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» і многія іншыя. Падчас працы над праектамі мы супрацоўнічаем з культурнымі арганізацыямі па ўсім свеце. Дзякуючы гэтаму становіцца магчымым не толькі паказваць у Мінску наватарскія фільмы і спектаклі, але і арганізоўваць сустрэчы з іх стваральнікамі, праводзіць майстар-класы вядучых спецыялістаў у галіне тэатра і кіно.
Наша мэта – рэфармаваць культурную прастору краіны і знаёміць гледачоў з лепшымі ўзорамі не толькі сусветнага, але і беларускага мастацтва. Менавіта таму вялікую частку праграмы форуму «ТЭАРТ» складаюць пастаноўкі шоукейса Belarus Open, а ў конкурснай праграме ММКФ «Лістапад» значнае месца займае Нацыянальны конкурс. Мы таксама займаемся прадзюсаваннем незалежных тэатральных пастановак маладых беларускіх рэжысёраў.
Наша история
Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» створаны пры падтрымцы ААТ «Белгазпрамбанк» і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Цэнтр «АРТ Карпарэйшн» прызначаны дырэкцыяй Мінскага Міжнароднага кінафестываля «Лістапад»
Мы правялі першы Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ», у якім прынялі ўдзел 14 пастановак з 7 краін свету
Мы пачалі праектную тэатральную дзейнасць і стварылі два ўласных тэатральных праекта – «Амазонія» і «Ладдзя роспачы»
Адкрылі музейныя экспазіцыі ў Нясвіжы, а таксама выставу «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» – першы этап культурнага праекта «Арт-Беларусь»
Упершыню на тэрыторыі СНД правялі Тыдзень сучаснага японскага кіно
ММКФ «Лістапад» атрымаў сталую акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF)
У праграму «ТЕАРТ» уваходзяць створаныя Цэнтрам спектаклі па тэкстах сучаснай беларускай драматургіі: «Patris», «Кароткачасовая», «Сумны хакеіст»
Поўнафарматная праграма Belarus Open была паказана ў межах IV Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ»
У межах ММКФ «Лістапад» упершыню прайшоў Нацыянальны конкурс, у якім прынялі ўдзел 24 гульнявых, дакументальных і анімацыйных фільма
Старт пракатнага праекта «Лістапад. Калекцыя»
Праведзены міжнародны адукацыйны праект для маладых менеджэраў культуры «Школа АРТ Лідэра»
Старт праекта TheatreHD ў Беларусі
У межах ММКФ «Лістапад» ўпершыню арганізавана Індустрыяльная платформа – месца сустрэчы прафесіяналаў у сферы кіно
Створаная ў межах Форума «ТЕАРТ» беларуская праграма Belarus Open становіцца першым нацыянальным тэатральным шоукейсом
Прадзюсерскі праект Цэнтра – спектакль «Опіум» – стаў першым паспяховым тэатральным краўдфандынгавым праектам у Беларусі
На тэатральны шоукейс Belarus Open пачаўся адкрыты прыём заявак
Старт пракатнага праекта «Лістапад. Беларуская калекцыя»
Прэм'ера новага прадзюсарскага праекта Цэнтра – спектакля «Anti [gone]»
VII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ»
Запуск новага праекта – творчай камунікатыўнай платформы «ТОК: Тэатр. Адукацыя. Кіно»
Прэм'ера спектакля «Крестовыйпоходдетей»
Прэм'ера спектакля «З вучылішча»
VIII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ»
«Уікэнды з Бергманам» – спецыяльная праграма да 100-годдзя рэжысёра
Дыстрыбуцыя фільма «Хрусталь» – самага касавага незалежнага кінапраекта ў найноўшай гісторыі Беларусі
Цыкл лекцый-кінапаказаў пра мастацтва АРТ & КІНО
Прэм'ера акта ў адной дзеі «Песня песняў»
Прэм'ера спектакля «Вартавыя Тадж-Махала»
Удзел спектакляў «Песня песняў» і «Крестовыйпоходдетей» у Тыдні беларускага тэатра ў Варшаве і Гданьску
IX Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ»
Прэм'ера спектакля «Сярожа вельмі тупы»
Стварэнне фільма «II» (рэж. Улада Сянькова) у супрацоўніцтве з ІІТА ЮНЕСКА
Фільм «II» атрымлівае «Асаблівае ўзгадванне журы» на Варшаўскім кінафестывалі
Дыстрыбуцыя фільма «II» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
Восьмы штогадовы Тыдзень японскага кіно, прысвечаны Ясудзіра Одзу
Дыстрыбуцыя фільма «Цела Божае» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
«Уікэнды з Бергманам» – спецыяльная праграма да 100-годдзя рэжысёраПрацяг паспяховых «Уікэндаў з Бергманом»
Прэм'ера спектакля «Крыніцы святла»
Тэатральная лабараторыя «Ужо гатовы свет»
Прэм'ера спектакля «R3. Па п'есе Уільяма Шэкспіра “Рычард III”»
X Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ» упершыню праведзены ў гібрыдным фармаце – live-спектаклі і відэапаказы
Уікэнды з кіно Паўднёвай Карэі. Мастацтва і экстрым
Лічбавы рэліз фільма «II»
27-мы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» адменены
Уікэнды з Войцэхам Хасам
Фестываль беларускага кіно
Паслявобразы. Сучаснае польскае кіно
Анлайн-фестываль японскай культуры Japan Fest
Фестываль еўрапейскага кіно



