Дыстрыбуцыя і прадзюсаванне
З 2014 года мы займаемся пракатам незалежнага аўтарскага кіно. Пачаўшы з паказаў у Мінску, сёння кампанія паказвае лепшыя навінкі арт-мэйнстрыму ў кінатэатрах па ўсёй краіне. Усе гэтыя гады мы цесна супрацоўнічаем з вядучымі сусветнымі кампаніямі, такімі як ТАЯ «Рускі рэпартаж», A-one films, «ИноеКино» і іншымі.
У 2018 мы прасоўвалі фільм «Хрусталь» Дар’і Жук і ён стаў самым касавым незалежным праектам у кінапракаце за ўсю найноўшую гісторыю Беларусі.
У 2019 пры падтрымцы ІІТА ЮНЭСКА мы прадзюсавалі і прасоўвалі фільм Влады Сяньковай «II». Стужка атрымала Спецыяльная згадку журы ў конкурснай праграме Варшаўскага кінафестываля і пратрымалася ў пракаце 4 тыдні. У жніўні 2020 стартавалі паказы карціны ў анлайн-кінатэатрах.