Яшчэ адзін еўрапейскі кінапрагляд у скарбонке ў беларускага фільма: «II» Улады Сяньковай пакажуць на Міжнародным фестывалі ўсходнееўрапейскага кіно ў Котбусе, які пройдзе з 8 па 13 снежня 2020 года.

Фото: Евгения Налецкая

Кінафестываль у Котбусе – адзін з самых вядомых фестываляў у Германіі і Еўропе. Кожны год на ім прадстаўлена праграма з самага актуальнага кіно пра жыццё ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У гэтым годзе ў спісе – імя Улады Сяньковай і яе фільм «II». Паказ у Котбусе адбудзецца 11 снежня 2020 года ў секцыі «Spectrum», якая аб’ядноўвае 13 разнажанравых кiнаадкрыццяў. У папярэднія гады на фестывалі ў Котбусе былі паказаны фільмы Улады Сяньковай «Граф ў апельсінах» і стужка «From a great height».

З прэм’еры карціны ў кастрычніку 2019 года на Варшаўскім міжнародным кінафестывалі, дзе яна атрымала Спецыяльную згадку журы, фільм з поспехам прайшоў у пракаце ў Беларусі, удзельнiчаў ва многіх еўрапейскіх кінафестывалях, а ў гэтым годзе – упершыню паказаны ў Расіі ў афлайн фармаце і ва ўсіх асноўных расійскіх анлайн-кінатэатрах.

Фестывальная гісторыя фільма налічвае 8 паказаў у межах розных секцый прэстыжных кінафорумаў. У 2019 годзе, акрамя Варшаўскага кінафестываля, паказ адбыўся ў Беларусі на фестывалях «Лістапад» і «Чалавечая годнасць, роўнасць, справядлівасць». У 2020 годзе – на фестывалі «Bridges. East of West Film Days» бельгійскага культурнага цэнтра Bozar, які з’яўляецца мастом паміж Усходняй і Заходняй Еўропай і арыентуюцца на кінематограф краін Усходняга Партнёрства. Стужка была таксама паказана на найбуйнейшым і найстарэйшым кінафоруме для дзяцей і моладзі ў Злін (Чэхія), а таксама на фестывалі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «CinEast» (Люксембург) і польскім фестывалі «UKRAINA!», на якім было прадстаўлена кіно, музыка і сучаснае мастацтва Украіны і суседніх краін. На найбуйнейшым кінафоруме Скандынавіі – фестывалі ў Гётэборгу – фільм «II» быў паказаны 4 разы і атрымаў высокую ацэнку гледачоў і прафесіяналаў.

Цяпер фільм даступны ў анлайн-кінатэатрах «Кинопоиск HD», OKKO, Ivi, Start, MegaLabs, Wink, Beeline.TV, Premier, Dom.ru, Kino.1tv.ru, Smotri.mail.ru, Nonfiction.film, Aikino !, Voka TV, iTunes, Google Play і іншых.