Асабісты фільм італьянскага класіка Федэрыка Феліні – «Восем з паловай» – пакажуць з 12 па 20 лістапада ў кінатэатры «Ракета». Ролю свайго alter ego ў карціне маэстра Феліні перадаў Марчэла Мастраяні – ўлюбёнцу Мікеланджэла Антаніёні, Віторыо Дэ Сіка, Лукіно Вісконці і іншых італьянскіх кінарэжысёраў. Галоўнае ў гісторыі «кіно пра кіно» будзе дэманстравацца на італьянскай мове з рускімі субтытрамі – сапраўдная асалода для ўсіх кінаманаў. 

Выключны талент Феліні працягвае натхняць кінематаграфістаў па ўсім свеце: як інакш, рэжысёр паказаў сябе эксперыментатарам і вельмі тонкім даследчыкам чалавечых жаданняў. Пры гэтым Феліні заўседы імкнуўся ўвесці нешта новае ў сваю кiнаэcтэтыку, і тым самым прыклаў руку да таго, што італьянскае кіно ХХ стагоддзя прызнаецца еўрапейскім культурным феноменам.

Галоўны герой «Восем з паловай» Гвіда Ансельм, вядомы італьянскі рэжысёр, які ніяк не можа пачаць працу над новым навукова-фантастычным фільмам. Прадзюсары ў нецярпенні, на дэкарацыі выданы мільёны, выпісаныя зоркі але ў Гвіда творчы і асобасны крызіс. Ён расчараваны ў працы, жыццi і любові, яго асільваюць туга, неспакой, сумневы ў сваіх сілах. Будучая карціна ніяк не можа скласціся ў яго галаве, і Гвіда ў пошуках натхнення пастаянна вяртаецца да падзеяў свайго мінулага і фантазіруе пра сучаснасць.

«Восем з паловай» стаў magnum opus Феліні калі так можна казаць пра фільм рэжысёра, абсалютна кожная карціна якога непаўторная. Фільм венец паэтычнай фантазіi яго ранніх фільмаў і з барочным багаццем распавядае пра «творчаую кухню» кінавытворчасці з бясконцымі пошукамі, крызісамі, сумненнямі і марамі.

«Восем з паловай» разам з папярэдняй карцінай Феліні «Салодкае жыццё» ўтвараюць своеасаблівую дылогію пра немагчымасць творчага акту ў раз’яднаным асяроддзі чужых адно аднаму людзей. Рэжысёр прыцягнуў да працы самыя буйныя італьянскія таленты таго часу. Галоўную ролю, як і ў «Салодкам жыццi», сыграў Марчэла Мастраяні, уладальнік шматлікіх еўрапейскіх і сусветных кінапрэмій. У фільме таксама былі Анук Эме, Клаўдыя Кардынале, Сандра Міла і каралева італьянскага хорару Барбара Стыл. Аператар Джані Ды Венанцо працаваў з галоўнымі італьянскімі рэжысёрамі таго часу. Музыку напісаў Ніно Рота яго кампазіцыі да фільмаў Феліні, Вісконці і дзвюх частак «Хроснага бацькі» Капалы сталі не менш легендарнымі, чым самі фільмы. «Восем з паловай» нязменна ўваходзіць у спісы лепшых фільмаў усіх часоў, з’яўляецца уладальнікам двух «Оскараў» і галоўнага прыза ММКФ.

Пракат карціны ў Мінску арганiзоўвае Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», якi выступае гідам па якаснаму кіно для тых, хто паспеў засумаваць па пракату свежых аўтарскіх карцін.

Мы раім прытрымлівацца мераў засцярогі і зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі ахоўнымі сродкамі.

Сачыце за навінамі на сайце artcorporation.by, а таксама ў Facebook, Instagram, VK.