4, 5, 11, 12 снежня 2020 года ў кінатэатры «Піянер» мы пакажам чатыры знакавыя карціны рэжысёра Войцэха Хаса. Гледачам выпадзе магчымасць правесьці два ўікэнда за праглядам 4 адрэстаўраваных карцін майстра – жамчужын сусветнай кінематаграфіі. «Уікэнды з Войцэхам Хасам» – цалкам адноўленая рэтраспектыва з праграмы 27-га ММКФ «Лістапад». Падабраць «чарадзейныя» ключы да гэтых работ дапаможа праграмны дырэктар ММКФ «Лістапад», з якім гледачы змогуць абмеркаваць карціны пасля прагляду. Пранікнуцца эстэтыкай загадкавага польскага генія дапаможа спецыяльная выстава плакатаў фільмаў Хаса – яна будзе знаходзiцца ў холе кінатэатра «Цэнтральны» да 12 снежня.
Войцэхам Хасам захапляліся Марцін Скарсэзэ, Фрэнсіс Форд Капала, Дэвід Лінч, Луіс Бунюэль. Яго фільмам прысвойвалі «культавыя» цэтлікі, прылічвалі да класікі сюррэалізму, авангарду і ўсходнееўрапейскага экзістэнцыялізму. Пры гэтым Хас заўсёды гуляў ролю рэжысёра-пустэльніка. Трымаўся цені і быццам хаваўся за спінамі сваіх таленавiтых калегаў Анджэя Вайды, Кшыштафа Кеслеўскага, Рамана Паланскі. Ён быў чужы да пафасу, і таму яго бліскучыя шэдэўры, якія спрабуюць прайграць логіку сну, пазбаўлены рэзкіх выразных прыёмаў і аттракцый. Ён здымаў любоўныя фільмы «без кахання», густанаселеныя фрэскі «без труб і барабанаў», меладрамы і жахі як неапазнаныя інтэлектуальныя шарады. Ён імкнуўся да глубокафокуснай здымкі, дэкаратыўнаг строю кадра, складанага пастановачнага руха камеры. Ён разважаў у сваіх карцінах пра адчужанасці і нудзе без кроплі снабізму. Войцех Хас стаў вядомы не толькі дзякуючы свайму ўнікальнаму почырку ў iгравым кіно, але і як рэжысёр дакументальных і навукова-папулярных стужак. Акрамя гэтага, Хас доўгі час узначальваў кінашколу ў Лодзі, адну з самых аўтарытэтных ва Усходняй Еўропе.
У межах рэтраспектывы «Уікэнды з Войцэхам Хасам» пакажуць чатыры карціны, найбольш значныя ў творчай біяграфіі рэжысёра: «Развітанне», «Санаторый “Пад клепсiдрай”», «Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе» і «Як быць каханай».
4 снежня. «Як быць каханай» (1963, Польшча), 97 хв.
МКФ у Сан-Францыска (ЗША) – прызы за лепшы фільм, лепшы сцэнарый, лепшую жаночую ролю (Барбара Крафтувна)
Канскі МКФ (Францыя) – фільм-удзельнік асноўнай конкурснай праграмы
Па дарозе з Варшавы ў Парыж акторка Феліцыя успамінае мінулую вайну. У гады акупацыі яна хавала ў сваiм пакоі калегу – акцёра Віктара, якога па памылке палічылі падпольшчыкам і прысудзілі да смерці. Слабы і баязлівы, больш за ўсё ён пакутаваў ад немагчымасці пацешыць сваю ганарыстасць і самалюбства і паказаць сваю ўяўную адвагу на сцэне. Пасля вайны яны растаюцца, і Віктара абвінавачваюць у здрадзе…
5 снежня. «Развітанне» (1958, Польшча), 97 хв.
МКФ у Лакарна (Швейцарыя) – прыз ФІПРЭСІ (1959 г.)
Героі фільма – Павел з кансерватыўнай буржуазнай сям’і і яго каханая Лідка, платная партнёрка ў дансінге. Маладыя людзі належаць розным слаям грамадства і неўзабаве вымушаныя развітацца, не ў сілах супрацьстаяць забабонам. Праходзіць час, пачынаецца вайна…
11 снежня. «Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе» (1965, Польшча), 183 хв.
Спецыяльны прыз Асацыяцыі сцэнарыстаў Іспаніі (1972 г.)
Эпоха Напалеонаўскіх войнаў. У час аблогі Сарагосы малады афіцэр знаходзіць рукапіс, якi адносіцца да гісторыі яго дзядулі, капітана Валёнскай гвардыі – Альфонса ван Вордена. Дзіўныя прыгоды Вордена ў гарах Сьера-Марэны падобны да падарожжа ў вычварным лабірынце, за кожным паваротам якога хаваюцца духі, дэманы, ўсходнія прыгажуні, жывыя мерцвякі, разбойнікі, святошы і чарнакніжнікі. Шэдэўр сусветнага кiнасюрреалiзма зняты па матывах культавага рамана Яна Патоцкага.
12 снежня. «Санаторый “Пад клепсiдрай”» (1973), 124 хв.
Канскі МКФ (Францыя) – Прыз журы
Юзэф прыязджае ў санаторый, дзе памірае яго бацька. Здаецца, час тут спыніўся, а грань паміж снамі і ўспамінамі зусім неадметная. Мужчына блукае па струхлелым пакоям санаторыя, па ціхім і загадкавым садам, дзе ажываюць вобразы з яго дзяцінства, гістарычныя персанажы, незнаёмыя людзі, падобны да механічных лялек, якія разбіваліся пры падзенні. Фільм зняты па матывах кнігі Бруна Шульца, «польскага Кафкі».
Паглядзець гэтыя карціны можна ў кіназале, дзе створана сацыяльная дыстанцыя паміж гледачамі. Нагадваем, што ваш галоўны аксэсуар пры паходзе ў кіно – маска, якая абавязкова пры наведванні ўсіх грамадскіх месцаў.
Пракат карціны ў Мінску арганiзуе Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», якi выступае гідам па якаснаму кіно для тых, хто паспеў засумаваць па пракаце свежых аўтарскіх карцін. Паказ фільмаў праходзіць з дапамогай Інстытута Адама Міцкевіча і Польскага інстытута ў Мінску.
Звяртаем вашу ўвагу, што ў праграме магчымы змены.
Сачыце на навінамі на нашым сайце, а таксама ў Facebook, Instagram, VK.