У снежні паказы TheatreHD пройдуць для таго, каб зрабiць зіму крыху лепш і заставацца ў курсе таго, што адбываецца ў сусветным тэатры. Увесь месяц на экранах кінатэатраў Мінска – абсалютныя хіты гэтага года (на выпадак, калі вы яшчэ не бачылі «Дрэнь» з Фібі Уолер Брыдж або Тома Хiдлстана ў «Карыалане»), а таксама свежы спектакль «Дзядзька Ваня» Іэна Рыксана, зняты адразу пасля спаду першай хвалі каронавiруса. Для тых, каму патрэбна доза эстэтычнай асалоды, – грандыёзны фільм-выстава «Загадка Рафаэля». На кінаэкране можна ўбачыць нават оперу «Трубадур» з Дзмітрыем Хварастоўскiм і Ганнай Нятрэбка. Атрымаць асалоду ад паказаў прапануем у цёплых залах кінатэатраў, дзе ёсць шахматная рассадка для бяспекі гледачоў. Нагадваем, што маска – галоўны аксэсуар для наведвання грамадскіх месцаў.

Легендарны дуэт Дзмітрыя Хварастоўскага і Ганны Нятрэбка ў оперы Джузэпэ Вердзі можна ўбачыць 5 снежня ў кінатэатры «Цэнтральны». «Трубадур» – гэта і ўзор меладрамы, і дзёрзкі эксперымент па разбурэнню музычных і тэатральных формаў. Каханне, палітыка і сямейныя таямніцы сплятаюцца ў сюжэце, а энергія напаўняе партытуру оперы, чые мелодыі чароўны і надоўга застаюцца ў памяці. У гэты ж дзень у кінатэатры VOKA CINEMA by Silver Screen – навінка брытанскага тэатра па п’есе Чэхава, якую нельга прапусціць. «Дзядзька Ваня» – гэта энцыклапедыя не вясковага, але універсальнага чалавечага жыцця.

6 снежня ў «Falcon Club Буцік Кіно» адбудзецца паказ лонданскай пастаноўкі, прысвечанай росквіту і краху фінансавага гіганта «Леман Бразерс». «Трылогія братоў Леман» – сага, якая ахоплівае ледзь не ўсю амерыканскую гісторыю апошніх двух стагоддзяў. Сэм Мэндэс запрасіў ўсяго трох акцёраў: Саймана Расэла Біла, Адама Годлі і Бэна Майлза. Вынік: пяць намінацый на прэмію Лоуренса Аліўе. Убачыць спектакль можна і 16 снежня ў VOKA CINEMA by Silver Screen.

«Нічыя зямля» – камічны шэдэўр Гаральда Пінтэра. У цэнтры сюжэту – два старых пісьменніка, Хёрст і Спунер, якія сустракаюцца ў пабе ў Хэмстада прапусціць па шкляначке. Чым вышэй расце батарэя пустых бутэлек, тым больш неверагодным становяцца байкі літаратараў. Спектакль атрымаў прэмію газеты Evening Standard, а Iэн Маккелен – прэмію Лоўренса Аліўе за лепшую мужчынскую ролю. Бонус для гледачоў: пасля спектакля будзе паказана эксклюзіўнае інтэрв’ю з акцёрамі і рэжысёрам Шонам Матыясам. Глядзіце пастаноўку 8 снежня ў «Цэнтральным» і 23 снежня ў VOKA CINEMA by Silver Screen.

«Доктар Фаўст» – першая пастаноўка п’есы Крыстафера Марло ў сучасным лонданскім тэатры «Глобус». Рэжысёр Мэцью Данстэр ператварыў сцэну ў поле бітвы паміж Люцыпарам і анёламі за душу аднаго чалавека. Выканаўца ролі Мефістофеля, Артура Дарвiла, вы дакладна бачылі ў тэлесерыяле ВВС «Доктар Хто». Пастаноўку пра загадкавым доктары, якi прадаў сябе д’яблу, можна ўбачыць 9 і 13 снежня ў «Falcon Club Буцік Кіно».

9 і 12 снежня«Кароль лір» і развітальны шэкспіраўскі выхад геніяльнага брытанскага акцёра Іэна Маккелена ў VOKA CINEMA by Silver Screen. Роля звар’яцелага ад хлуслівых ідэалаў кіраўніка – самая жаданая ўзроставая роля для любога акцёра. Iэн Маккелен у гэтым амплуа апраўдаў усе чаканні.

Грандыёзная выстава твораў Рафаэля да 500-годдзя яго смерці чакае вас у новым дакументальным фільме з цыклу «АртЛекторыйУкiно». Стваральнікі «Загадкі Рафаэля» атрымалі эксклюзіўны доступ да рымскай экспазіцыі работ мастака і ў дэталях перадалі ўплыў, якi антычны горад аказаў на яго. Глядзіце на зачаравальныя палотны 13 снежня ў «Цэнтральным», 16 і 20 снежня – у «Falcon Club Буцік Кіно», а ў VOKA CINEMA by Silver Screen – 19 снежня.

15 снежня ў кінатэатры «Цэнтральны» – гераічная камедыя «Сірано дэ Бержэрак» з бліскучым Джэймсам Макэвоем у галоўнай ролі. Дзякуючы Марціну Крымпу і Джэймі Лойду гісторыя непрыгожага паэта-рыцара перанеслася ў наш час. А гэта значыць – ніякіх бутафорскіх насоў, плашчоў і шпаг. У рэшце рэшт галоўнай зброяй дэ Бержерака ва ўсе часы былі востры розум і бязлітасна дасканалае слова. Ну і, вядома, рамантычнае вялікае сэрца.

Па-спартанску простую шэкспіраўскую трагедыю «Карыалан» пакажуць 19 снежня ў «Цэнтральным». Невялікая сцэна тэатра Данмар, некалькі крэслаў, графіці на сценах і брутальныя касцюмы, якiя адсылаюць як да рымскай гісторыі, так і да сучаснасці. У гэтым скупым абрамленні нішто не перашкаджае зіхацець акцёрскаму ансамблю, у цэнтры якога – Том Хiдлстан.

22 снежня ў кінатэатры «Цэнтральны» і 26 снежня ў VOKA CINEMA by Silver Screen самы парадаксальны і непрадказальны рэжысёр Расіі Леў Додзін бярэцца за безумоўную класіку. Спектакль «Гамлет» з Данілам Казлоўскім – зусім новая версія класічнай п’есы. Спектакль-лаўрэат прэміі «Залатая маска» за лепшую мужчынскую ролю адкрывае Гамлета як персанажа, які прагне ўлады не менш, чым усе астатнія антаганiсты гэтай трагедыі.

«Чароўная флейта» Джулі Тэймар зачаравала аматараў оперы ва ўсім свеце неверагоднымi лялькамі і вытанчаным гумарам. Опера літаральна узнаўляе названыя ў лібрэта Эмануэля Шыканэдэра акалічнасці: Таміна тут на самай справе японскі прынц, а само дзеянне прадстаўлена як калейдаскоп магiчных фігур і зачаравальная акрабатыка палотнаў. У «Falcon Club Буцік Кіно» оперу пакажуць 23 і 27 снежня.

Кожны год перад святамi ўспамінаем «Шчаўкунчыка» – самую навагоднюю з усіх казак. А аднайменны балет Юрыя Грыгаровіча ў Вялікім тэатры – самы навагодні з усіх магчымых. Правядзіце з ім 30 снежня ў «Falcon Club Буцік Кіно» і VOKA CINEMA by Silver Screen. Пастаноўку пакажуць і ў Гродна: там навагодняе свята адбудзецца 23 снежня ў кінатэатры «Чырвоная зорка».

29 снежня ў кінатэатры «Цэнтральны» – монаспектакль «Дрэнь», адназначны хіт. Пастаноўка нагадвае стэндап-шоў: у ёй няма дэкарацый, толькі крэсла, святло і Фібі Уолер-Брыдж тэт-а-тэт з гледачом. Усё астатняе дапоўніць ваша фантазiя дзякуючы яе зачаравальнаму майстэрству, якое прымусіць то паміраць ад смеху, то застываць у напружанні i спачуваннні.

Паказы ў межах праекта TheatreHD арганізуе Цэнтр «АРТ Карпарэйшн». Сачыце за навінамі на сайце artcorporation.by, а таксама ў Facebook, Instagram, VK.