Фільм «II»
Сусветная прэм'ера – на Варшаўскім кінафестывалі ў конкурсе «Вольны дух»
Стужка атрымала Спецыяльную згадка журы. Беларуская прэм'ера адбылася на 26-ым ММКФ «Лістапад» у праграме «Спецыяльныя паказы»
16-гадовыя Насця, Саша і Крысціна вучацца разам у дзесятым класе і жывуць звычайным жыццём падлеткаў: урокі, рэпетытары, паходы ў кіно, вечарынкі.
У школе пануе суровая дысцыпліна і цяжка быць не такім, як усе.
Але аднойчы гэты маленькі свет патрасе навіна, з-за якой усе страхі і забабоны вылезуць вонкі.
“
«Я ўбачыла вельмі сумленнае кіно пра рэальнае жыццё, пра нас саміх, пра нашы сярэднявечныя страхі і непраходную ўнутраную цемру»Анастасія Панкратава
журналістка
“
«Напэўна, для нашага грамадства зараз гэта самы актуальнаы айчынны фільм»Павел Канаш
PR-менеджэр
“
«Фільм проста надзвычайны! Для мяне гэта акно ў свет маладых людзей з Беларусі. Ён падымае вельмі складаныя тэмы, і не толькі для Усходняй Еўропы, але і для ўсіх у свеце»Ітан
рэжысёр з Ірландыі
“
«Гэта, напэўна, лепшае ігравое кіно, якое я бачыў за апошнія гады»Андрэй Куціла
рэжысёр