Шэдэўр рэжысёра Камы Гiнкаса па тэксту Чэхава «Чорны манах» пакажуць у Мінску ў фармаце відэазапіса. Гэта ўнікальная магчымасць убачыць лепшы спектакль Гiнкаса, які паказваюць так рэдка, што трапіць на яго амаль немагчыма. Паказ адбудзецца 19 лютага ў VOKA CINEMA by Silver Screen ў ГРЦ Dana Mall ў межах «Тэатральнага клуба» – пасля прагляду гледачы змогуць абмеркаваць пастаноўку з тэатральнымі экспертамі.

Творчасць Камы Гiнкаса няёмкая, трывожная і хваравітая, але ў той жа час – зачаравальная і глыбокая. У аснове «Чорнага манаха» – аднайменнае апавяданне Чэхава, якое не было інсцэніравана. Артысты граюць арыгінальны тэкст амаль цалкам, падзяліўшы яго на чатыры часткі і на чатырох артыстаў – Сяргея Макавецкага, Валерыя Барынава, Юлію Свежакову і Ігара Ясуловiча. Кама Гiнкас захоўвае ў сваім спектаклі класічны тэкст, дапаўняючы яго ашаламляльнай акцёрскай працай і мастацкiмi рашэннямi. Чэхаўская думка пра тленнасць быцця, немагчымасць гармоніі і пра непазбежнае расчараванне разыграна ва ўнікальнай форме – артысты выконваюць свае ролі на балконе гледачоў, спінай да пустаты і цемры залы.

«Чорны манах» правераны часам яшчэ ў 1999 годзе ў маскоўскім Тэатры юнага гледача i застаецца адной з галоўных прац Гiнкаса. Паказваюць гэтую пастаноўку не так часта, таму ўбачыць яе павінен кожны. За спектакль «Чорны манах» Кама Гiнкас узнагароджаны прэміямі ім. М. Туманiшвiлi «За дасканаласць у мастацтве», «Хрустальны Турандот» і «Чайка», а мастак Сяргей Бархiн атрымаў за яго прэмію «Залатая маска». Сяргей Макавецкі, які ззяе не толькі ў фільмах Балабанава, Тадароўскага і Міхалкова, але і на тэатральнай сцэне, за дуэт з Ігарам Ясуловiчам атрымаў Дзяржаўную прэмію РФ.

Паказ пройдзе ў межах «Тэатральнага клуба ў Silver Screen» – праект паказвае лепшыя сусветныя пастаноўкі ў фармаце высакаякаснага відэазапісу. Кава да паказу або ў антракце, яркія візуальныя ўражанні і жывыя эмоцыі дазволяць пагрузіцца ў тэатральную атмасферу. Пасля прагляду гледачы разам з запрошанымі гасцямі ўдзельнічаюць у дыскусіі і могуць задаць пытанні тэатральным экспертам.

У гэты раз пастаноўку Камы Гiнкаса можна будзе абмеркаваць з Людмілай Грамыка, тэатральным крытыкам, куратарам праграмы Belarus Open Міжнароднага тэатральнага форуму «ТЕАРТ», а таксама з Ксеніяй Князевай, даследчыца тэатра. Мадэратарам сустрэчы выступіць дырэктар Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» і міжнароднага тэатральнага форуму «ТЕАРТ» – Анжаліка Крашэўская.

Набыць квіткі на паказ можна на сайце artcorporation.by i silverscreen.by. Паказы ў межах «Тэатральнага клуба» арганізуе Цэнтр «АРТ Карпарэйшн», сетка кінатэатраў Silver Screen і праект Stage Russia HD.

Пры наведванні кінатэатра, калі ласка, карыстайцеся маскамі. Сачыце за навінамі на сайце artcorporation.by, а таксама ў Facebook, Instagram, VK.