Летам 2021 года «АРТ Карпарэйшн» прапаноўвае новы асветніцкі праект «Культурны лекторый». На лекцыях і майстар-класах экспертаў у вобласці кіно, тэатра і эфектыўных камунікацый слухачы «Культурнага лекторыя» даведаюцца пра тое, як змяняюць камуникацыю вызавы часу, даведаюцца пра сакрэты паспяховай размовы з публікай, стануць часткай жывога культурнага дыялогу.

Першыя сустрэчы ў межах «Культурнага лекторыя» прайдуць ужо сусім скора! 15 і 17 чэрвеня кінаэксперт Ігар Сукманаў правядзе лекцыі з цыклу «Нараджэнне кінамовы як нараджэнне нацыі». Праграмны дырэктар Цэнтра «АРТ Карпарэйшн» распавядзе пра вялікія кінематаграфіі свету – амерыканскай, расійскай, германскай і італьянскай – якія нараджалісь у цяжкіх умовах і зараз сталі асновай тых глядацкіх лінз, праз якія мы глядзім на свет.

24 чэрвеня запрашаем на лекцыю «Размова пра размову» эксперта Андрэя Эзерына. Сваё адзінае выступленне ў рамках «Культурнага лекторыя» кіраўнік PR-аддзела камунікацыйнага агенцтва EZERIN’COM прысвеціць навыкам і ўменням па-сапраўднаму эфектыўнай камунікацыі.

Цыкл з трох майстар-класаў Аляксандра Марчанкі стартуе 29 чэрвеня. Рэжысёр і кіраўнік «ТОКтэатра» прадставіць аўтарскі цыкл трэнінгаў  «Сценічныя практыкі для паспяховых публічных камунікацый».

Паглыбіць веды пра аўтарскае айчыннае кіно можна будзе 22 чэрвеня і 8 ліпеня з кінаэкспертам і прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі кіно БДАІ Ірынай Дзям’янавай. Яна прадставіць дзве лекцыі «Гісторыя фільмаў, якіх няма».

15 ліпеня пройдзе першая лекцыя з трохчасткавага цыклу Ксеніі Князевай. Тэатральны крытык і тэатразнаўца прапануе паразважаць на тэму «Глядач і сцэна: што мы адзін для аднаго?».

У жніўні слухаем Алену Мальчэўскую – тэатральнага крытыка, даследчыка тэатра, куратара тэатральных праектаў Арт Карпарэйшн. Яна прадставіць цыкл лекцый «Тэатр і публіка: дыялог пад цяжарам абставін».

Квіткі на лекцыі і практыкумы «Культурнага лекторыя» можна набыць у касе Музея кіно па адрасе вул. Свярдлова, 4.  Паўдзельнічаць у мерапрыемствах можна будзе анлайн, зарэгістраваўшыся па спасылцы.
Мы раім прытрымлівацца мер засцярогі, каб зрабіць удзел у мерапрыемствах не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі ахоўнымі сродкамі.

Навіны пра гэта і іншыя праекты «АРТ Карпарэйшн» чытайте на сайте artcorporation.by, Facebook, Instagram, VK.