«Уікэнды з Ларсам фон Трыерам» ужо другі раз прайдуць у кінатэатры Mooon у ТРК «TRINITI» у Гродна. 11 чэрвеня пакажуць карціну «Эпідэмія», а 12 чэрвеня – «Самы галоўны бос». Пасля прагляду абмеркаваць убачанае можна з кінаэкспертам Ігарам Сукманавым.
У эксперыментальнай карціне «Эпідэмія» Ларс фон Трыер і сцэнарыст Нільс Версель зняліся ў ролях саміх сябе. Па сюжэце яны пішуць сцэнар пад назвай “эпідэмія” аб жудаснаый і загадкавай хваробе, якая ахапіла Еўропу. Пакуль яны будуць шукаць натхненне і грошы на пастаноўку, эпідэмія ўспыхне па-сапраўднаму. Гэтую працу Ларса фон Трыера пакажуць 11 чэрвеня.
«Самы галоўны бос» здзівіць нават тых, хто добра знаёмы з творчасцю дацкага рэжысёра. Наватар-Трыер, які ўжо паспеў зняць мюзікл, трылер, хорар, меладраму, узяўся за зусім нечаканы для сабе жанр камедыі. «Самы галоўны бос» – арыгінальнае мінімалістычнае кіно са сваеасаблівым скандынаўскім гумарам, сюжэт якога будуецца вакол продажу IT-кампаніі. Ёсць толькі адна праблема: калісьці яе ўладальнік прыдумаў неіснуючага фіктыўнага кіраўніка, каб не быць адказным за непапулярныя рашэнні. Пакупнікі настойваюць на асабістай сустрэчы, і ўладальніку даводзіцца наняць акцёра-няўдачніка, які мог бы выканаць ролю боса. Да свайго здзіўлення акцёр выяўляе, што новая роля рызыкуе стаць сур’ёзным выпрабаваннем для яго маральных перакананняў. Паказ карціны адбудзецца 12 чэрвеня.
Усе фільмы ў рамках «Уікэндаў» дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.
Праект «Уікэнды з Ларсам фон Трыерам» у Гродна арганізоўвае Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», выступаючы гідам па добраму кіно для тых, хто паспеў засумаваць па пракаце новых і класічных аўтарскіх карцін. Праект праводзіцца пры падтрымцы дацкага культурнага інстытута.
Мы раім прытрымлівацца мер засцярогі і рабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі ахоўнымі сродкамі.
Сачыце за навінамі аб наступных паказах на сайце artcorporation.by і Facebook, Instagram, VK.