«Тата за маму» — фільм не толькі аб тым, як стаць лепшым сябрам сваім дзецям. Гэта таксама гісторыя пра жанчыну і павагу да яе правоў, пра ролю айца і пра сталенне — увесь букет падлеткавых праблем раскрываецца на прыкладзе трынаццацігадовай дачкі герояў. Гэтая лёгкая і разумная сямейная камедыя размаўляе на зразумелай кожнаму ўзросту мове, без мараляў і маралізатарства. У пракаце з 17 чэрвеня ў Falcon Club Буцік кіно.

Камедыя «Тата за маму» (10 giorni senza mamma, у арыгінале — «Дзесяць дзён без мамы») раскрывае класічны усімі любімы сюжэт: тата застаецца адзін дома з дзецьмі. Гэта рэмейк суперпапулярных камедый: аргенцінскай «Мама з’ехала» і іспанскай «Тата бывае толькі адзін» з топавымі італьянскімі акцёрамі. Фільм стаў хітом італьянскага пракату і сабраў больш за 7,5 мільёнаў еўра.

Карло і Джулія даўно жанатыя і выхоўваюць траіх дзяцей розных узростаў. Карло амаль увесь час праводзіць на працы і не прымае ўдзелу ў хатніх справах. Вяртаючыся з чарговай камандзіроўкі, ён даведваецца, што жонка, якая стамілася ад ролі хатняй гаспадыні, вырашыла папесціць сябе адпачынкам. Карла трэба будзе правесці дзесяць дзён сам-насам з дзецьмі. Лепш бы ён працаваў 24/7!

Рэжысёр Алесандра Джанавезі папярэджвае: любое супадзенне з рэальнымі асобамі і падзеямі не з’яўляецца выпадковым. Ужо ён-та ведае: у самога Джанавезі трое дзяцей. Увесь фільм зняты на ручную камеру, каб найбольш жыва перадаць бытавыя кур’ёзы «бацькі ў бядзе».

Карціну цёпла прыняла італьянская публіка, бо ў галоўных ролях адны з самых любімых акцёраў Італіі Фабіа Дэ Луіджы («Схавай бабулю ў халадзільніку», «Пазнаёмся з Сафіяй», «Жанчыны супраць мужчын») і Валянціна Ладавіні («Камісар Монтальбано», «Сардэчна запрашаем на поўдзень», «Сардэчна запрашаем на поўнач», «Коко Шанэль»). Не абышлі ўвагай карціну і крытыкі. Фільм быў намінаваны на галоўную італьянскую кінапрэмію «Срэбная стужка» за лепшую камедыйную мужчынскую ролю.

Мы раім прытрымлівацца мер засцярогі, каб зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі ахоўнымі сродкамі.

Навіны пра гэта і іншыя кінапраекты «АРТ Карпарэйшн» чытайце на сайце artcorporation.by, і ў Facebook, Instagram, VK.