Червень, 2021
22.0608.07Гісторыя фільмаў, якіх нямаЛектар: Ірына Дзям'янаваКатэгорыя:ЛекторыйЖанр:Лекцыя
Описание
Цыкл з 2 лекцый. На сустрэчах мы перагартаем «справы» фільмаў, – ад накідаў сцэнарыяў да пратаколаў мастадсаветаў, ад рэцэнзій крытыкаў да зваротаў грамадскасці; узгадаем, даведаемся, паспрабуем зразумець і сфармаваць сваё ўяўленне
Падрабязна
Апісанне
Цыкл з 2 лекцый.
На сустрэчах мы перагартаем «справы» фільмаў, – ад накідаў сцэнарыяў да пратаколаў мастадсаветаў, ад рэцэнзій крытыкаў да зваротаў грамадскасці; узгадаем, даведаемся, паспрабуем зразумець і сфармаваць сваё ўяўленне пра тое, у якіх умовах стваралася аўтарскае дакументальнае кіно.
Чым адзначана ХХІ стагоддзе, што змянілася ў лёсах мастакоў і як змяніліся памкненні саміх мастакоў. Прынесла незалежнасьць дэ-юрэ здабыццё сапраўднай нацыянальнай супольнасці? Напэўна, адказы на гэтыя пытанні яшчэ наперадзе, а пакуль… давайце азірнемся назад. Разгледзім гісторыю стварэння асобных фільмаў, самых яркіх, таленавітых, якія склалі, няхай і сціплую ў сусветным маштабе, але ўсё ж славу беларускага кіно.
Лектар: Ірына Дзям’янава – рэдактар, кіназнаўца, прафесар кафедры менеджменту, тэорыі і гісторыі кіно БДАІ.