Бон Джові, якім вы яго не бачылі: грандыёзны фільм-канцерт «Bon Jovi: Encore Nights» пакажуць ў «Центральным» 10 чэрвеня

07.06.2021

Група Bon Jovi з Залы славы рок-н-ролу выходзіць на вялікія экраны з новым эксклюзіўным канцэртным шоў, якое складаецца з найвялікшых хітоў групы і некалькіх трэкаў-сюрпрызаў! Канцэрт, запісаны ў красавіку 2021, можна будзе ўбачыць 10 чэрвеня ў кінатэатры «Цэнтральны».

За выдатную кар’еру, якая ахоплівае больш за тры дзесяцігоддзі з моманту ўнікнення ў 1983 годзе, група Bon Jovi заваявала годнае месца сярод сусветных рок-зорак. У 2018 годзе Bon Jovi былі ўключаны ў Залу славы рок-н-ролу, а два ўдзельнікі групы таксама трапілі ў Залу славы аўтараў песень. На рахунку Bon Jovi больш за 130 мільёнаў прададзеных альбомаў, дзясяткі хітоў, тысячы канцэртаў у паўсотні краін, гледачамі якіх сталі 35 мільёнаў прыхільнікаў. Толькі за апошняе дзесяцігоддзе класікі меладычнага року прадалі білетаў на мільярд долараў – і застаюцца неперасягненай групай.

Раней шоў «Bon Jovi: Encore Nights» было паказана ў 300 кінатэатрах пад адкрытым небам па ўсёй Паўночнай Амерыцы. 10 чэрвеня гэты цудоўны канцэрт у прафесійным запісу можна будзе ўбачыць адначасова з фанатамі рока па ўсім свеце.

Шоў здымалі ў ЗША ў штаце Нью-Джэрсі, дзе жыве Джон Бон Джові. У фільме музыкі выконваюць усе свае галоўныя хіты, сярод якіх «You Give Love A Bad Name», «It’s My Life», «Wanted Dead or Alive», «Bad Medicine» і, вядома ж, «Livin ‘On A Prayer». Менавіта гэтая жыццесцвярджальная песня падтрымала многіх прыхільнікаў групы ў няпростыя часы. На думку чытачоў брытанскай газеты Daily Mail, трэк  «Livin ‘On A Prayer» увайшоў у тройку самых аптымістычных кампазіцый ва ўмовах пандэміі каранавіруса. У рамках унікальнага канцэртнага шоу гледачы пачуюць новыя песні з надзвычай паспяховага пятнаццатага студыйнага альбома групы «2020».

Паказы фільма ў Беларусі арганізуе Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», які выступае гідам па добраму кіно для тых, хто паспеў засумаваць па пракаце свежых аўтарскіх карцін.

Мы раім прытрымлівацца мер засцярогі, каб зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі ахоўнымі сродкамі.

Навіны пра гэты і іншыя кінапраекты «АРТ Карпарэйшн» чытайце на сайце artcorporation.by, і ў FacebookInstagramVK.

папярэдні наступны
X