У межах рэтраспектывы плануецца паказ найбольш яскравых японскіх фільмаў апошніх гадоў – бліскучых узораў аўтарскага і жанравага кіно, фільмаў, у якіх навацыі і традыцыі атрымліваюць самыя нечаканыя і арыгінальныя кропкі судакранання.
Праграма Тыдня сучаснага японскага кіно
24 красавіка (серада) 18.30
Фільм адкрыцця
ЯПОНІЯ ЗА АДЗІН ДЗЕНЬ /Japan in a day (2012)
Фільм-удзельнік міжнародных кінафестываляў у Токіа (Японія), Мельбурне (Аўстралія), Цюрыхе (Швейцарыя)
Прадюсары Такаюкі Хаякава, Рыдлі Скот
Працягласць 92 хвіліны (1 гадзіна 32 хвіліны)
11 скавіка 2012 года споўніўся год з дня землятрусу і цунамі ў Японіі – страшнай катастрофы, якая забрала жыцці больш за 16 000 чалавек, следствам якой стала аварыя на атамнай электрастанцыі «Фукусіма-1». У памяць аб гэтай падзеі «Fuji TV» і кампанія братоў Рыдлі і Тоні скотаў «Scott Free» аб’ядналі свае намаганні і ажыццявілі праект «Японія за адзін дзень» – дакументальны аўтапартрэт цэлай краіны, зняты звычайнымі людзьмі на працягу 24 гадзін.
25 красвіка (чацвер) 18.30
ХАНЭДЗУ* (ДУХ ГОР) /Hanezu no tsuki (2011)
Фільм-удзельнік асноўнай конкурснай праграмы 64-га Канскага кінафестывалю; удзельнік міжнародных кінафестываляў у Карлавых Варах (Чэхія), Пусане (Паўднёвая Карэя)
Рэжысёр: Наомі Кавасе
У ролях: Тота Комидзу, Хако Осімы, Тацуо Акикава
Працягласць 91 хвіліна (1 гадзіна 31 хвіліна)
Дзеянне фільма разгортваецца ў мястэчку Асука — калыскі японскай цывілізацыі. Даўным-даўно людзі, якія жылі тут, верылі, што тры горы ў Асука-Унэбі, Мімінасі і Кагуяма — населеныя багамі.
Часы мяняюцца, мяняюцца і вераванні людзей, а гэтыя горы так і стаяць на сваіх месцах: у былыя часы імператар Тэндзі параўнаў іх суперніцтва ў каханні з барацьбой у сваёй душы, з чалавечай кармай. Героі фільма, Такумі і Каёка, атрымалі ў спадчыну неспраўджаныя надзеі сваіх продкаў. Гісторыя іх жыцця простая і вечная, як гісторыя незлічоных душ, якія прайшлі па гэтай зямлі…
* Ханэдзу-садовая сліва або садовая вішня; квітнее ў пачатку вясны, лісце падобнае на лісце вярбы, кветкі пунсовага колеру. Гэта старадаўняе слова з’явілася ў паэтычным зборніку VIII ст. «Ман’ёсю».
26 красавіка (пятніца) 18.30
ГАСЦІННАСЦЬ/Hospitalité (2011)
Прыз за лепшы фільм у секцыи «Японскія вочы» Такійскага міжнароднага кінафестывалю;
Прыз асацыяцыі па прасоўванні азіяцкага кіно на фестывалі фантастычнага кіно ў Пучхоне (Паўднёвая Карэя);
Фільм-удзельнік міжнароднага кінафэстывалю ў Ратэрдаме (Нідэрланды)
*Фільм прадстаўляе рэжысёр Кодзі Фукада
Рэжысёр Кодзі Фукада
У ролях: Кендзі Ямауці, Кікі Сугіна, Каньдзі Фурутаці
Працягласць 96 хвілін (1 гадзіна 36 хвілін)
Кабаясі вядзе мернае жыццё ў індустрыяльным прыгарадзе Токіа з жонкай, сястрой і дачкой ад папярэдняга шлюбу. Ён валодае невялікай друкарняй, даход ад якой дазваляе яму нябедна ўтрымліваць сям’ю. Здаецца, нішто не ў стане перапыніць мірны працяг будняў, пакуль у доме Кабаясі не з’яўляецца дзіўны парушальнік спакою, таямнічы Кагава…
27 красавіка (cубота) 18.30
ЦУД / Kiseki (2011)
Прыз за лепшы сцэнар на міжнародным кінафестывалі у Сан-Себасцьяне (Іспанія);
Фільм-удзельнік міжнародных кінафестываляў у Таронта (Канада) и Пусане (Паўднёвая Карэя)
Рэжысёр: Хіракадзу Корэ-эда
У ролях: Кокі Маэда, Асіра Маэда
Працягласць 128 хвілін (2 гадзіны 08 хвілін)
Два браты з-за разводу бацькоў жывуць паасобку. Старэйшы – Каіці – жыве з маці, бабуляй і дзядулем у Кагасіме. Малодшы – Рюноскэ – з бацькам у Фукуока. Паміж гэтымі гарадамі неўзабаве павінны пусціць хуткасны экспрэс. Нараджаецца слых, што калі першыя цягнікі на гэтай лініі сустрэнуцца, то вызваліцца энергія, здольная выканаць любое жаданне. Каіці і Рюноскэ прыдумляюць план, з дапамогай якога хочуць зноў аб’яднаць сваю сям’ю.
28 красавіка (нядзеля) 17.00
НОЖНЫ САМУРАЯ / Saya Zamurai (2011)
Фільм-удзельнік міжнародных кінафестываляў у Лакарна (Швейцарыя) и Пусане (Паўднёвая Карэя)
Рэжысёр: Хітосі Мацумота
У ролях: Дзюн Кунімура, Масата Ібу, Рыа
Працягласць 103 хвіліны (1 гадзіна 43 хвіліны)
Самурай без мяча Номі Кандзюра, які кінуў сваю пасаду пасля смерці жонкі і адшукваецца за дэзерцірства, трапляе ў палон да спадара суседняй прэфектуры. Цяпер яму трэба будзе за трыццаць дзён альбо рассмяшыць хмурнага сына мясцовага ўладара, альбо здзейсніць харакіры. Разам са сваёй дачкой Тае і двума стражнікамі ён дзень за днём выдумляе ўсё больш эксцэнтрычныя спосабы развесяліць юнага спадара. Драматычны фарс ад коміка Хітосі Мацумота, аўтара ўзорна абсурднага «Знака» і безразважнага «Японскага гіганта».
28 красавіка (нядзеля) 19.00
ХАРАКІРЫ / Hara-kiri (2011)
Фільм-удзельнік офіцыйнай конкурснай праграмы 64-га Канскага кінафестываля;
Удзельнік міжнародных кінафестываляў в Сітжэсе (Іспанія) и Пусане (Южная Корея)
Рэжысёр: Такасі Мііке
Кампазітар: Руіці Сакамота
У ролях: Кодзі Якуса, Эбіца Іцікава, Эйта, Хікары Міцусіма.
Працягласць 126 хвілін (2 гадзіны 06 хвілін)
Фільм дэманструецца ў фармаце 3D
Жадаючы годна памерці, збяднелы самурай Хасіра просіць дазволу здзейсніць рытуальнае самагубства ў радавой рэзідэнцыі клана Лі. Стары воін Кагею, інтэндант маёнтка, спрабуе адгаварыць яго і распавядае трагічную гісторыю пра маладога Роніна Мотама, які нядаўна звярнуўся ў рэзідэнцыю з той жа просьбай. Жудасныя падрабязнасці смерці Мотама шакуюць Хаширо, але ён па-ранейшаму цьвёрды ў сваім рашэнні і просіць толькі аб адным: каб пры здзяйсненні харакіры з ім былі тры самурая Кагею. Аднак па дзіўным супадзенні ўсе трое самураяў знікаюць. Ахоплены падазрэннямі Кагью патрабуе ад касіра тлумачэнняў і даведаецца пра сувязь Хасіра з Мотам, кранальную і сумную гісторыю іх жыццяў. Хутка Кагею разумее, што Хасіра з’явіўся ў яго доме, каб адпомсціць…