З 15 па 20 красавіка ў кінатэатрах «Перамога» і «Цэнтральны» пройдзе рэтраспектыва фільмаў аднаго з найбольш тытулаваных і любімых у Японіі рэжысёраў – Кэйскэ Кінасіта. Арганізатары праэкта – Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», Японскі фонд і Амбасада Японіі ў Рэспубліцы Беларусь. Генеральны партнер – кампанія Japan Tobacco International.
За Кэйскэ Кінасітай (1912-1998) зацвердзілася слава самага лірічнага рэжысёра з пакалення «пасляваенных геніяў». Большасць з яго фільмаў – кранаючыя і драматычныя гісторыі, героі якіх запамінаюцца чысцінёй сваіх пачуццяў, падтрымліваюць адзін аднаго, здольныя на спачуццё і пакору. Дзякуючы свайму абсалютнаму гуманізму, як важная эстэтычная і этычная з’ява, творчасць Кінасіты застаецца актуальная і сёння. Толькі за апошнія тры гады рэтраспектыўныя паказы фільмаў Кэйскэ Кінасіты прайшлі на Канскам, Берлінскам і іншых сусветных кінафестывалях.
«Падтрымку праэктаў, якія знаёмяць беларускую аўдыторыю з кінамастацтвам Японіі, наша кампанія пачала ў 2012 годзе, калі ў Мінску пры садзейнічанні JTI упершыню ў СНД была паказана рэтраспектыва фільмаў класіка японскага кіно Сёхэя Імамуры. Летась у Мінску былі прадстаўлены сучасныя японскія карціны розных жанраў. Мы ўпэўненыя, што рэтраспектыва фільмаў такога яскравага рэжысёра, як Кэйскэ Кінасіта, адчыніцьь для нас яшчэ адну грань кінематографа Японіі», — падкрэсліў дырэктар ЗТАА «Джапан Табака Інтэрнэшнл ЭсЭндДзі» Генадзь Бруснікаў.
Мінская рэтраспектыва класіка японскага кіно прадставіць 8 непадобных фільмаў рэжысёра, у тым ліку драму «Дванаццаць пар вачэй» (1954), якая лічыцца найвялікшым японскім антываенным творам і стала ўладальнікам мностваў узнагарод, уключаючы «Залаты глобус» за «Лепшы замежны фільм». У межах рэтраспектывы таксама візуальна зачаравальны псіхалагічны трылер «Жанчына» (1948), які быў намініраваны на «Залаты глобус», і вытанчаная меладрама «Бессмяротнае каханне» (1961), намінант на прэмію «Оскар».
Мінскія гледачы пабачаць першы ў Японіі поўнакаляровы фільм, зняты на трохслаёвай плёнцы «Фуджы», дагэтуль гэта адна з самых паспяховых камедый, калі-небудзь зробленых у Краіне ўзыходзячага сонца, — «Кармэн вяртаецца на радзіму» (1951).
Заслугоўваюць увагі славутыя стылізаціі, створаныя Кінасітай, — дзіўныя кінаэксперыменты: у гістарычным фільме «Рака Фуэфукі» (1960) з дапамогай буйных, яскравых, эмацыйных мазкоў фарбы па-над чорна-белай выявай ўдалося стылізаваць кінастужку пад традыцыйнае мастацтва гравюры. А ў элегантнай «Баладзе аб Нараяме» (1958) быў выкарыстан іншасказальны стыль тэатра Кабукі — яго класічныя прыёмы, спецыфічнае музыкальнае суправаджэнне, яскравыя маляваныя дэкарацыі.
Рэтраспектыва дае магчымасць пазнаёміцца і з характэрнымі жанрамі японскага кіно: семінгэкі (аповед аб паўсядзённым жыцці, у якім спалучалісь псіхалагічныя, меладраматычныя і камедыйныя матывы), бунгэй эйга (літаратурныя экранізацыі).
Дапоўніць рэтраспектыву біяграфічная драма рэжысёра Кейіці Кара «Росквіт талента: Гісторыя Кэйскэ Кінасіты» (2013), прысвечаная невядомым старокам жыцця класіка японскага кіно.