Учора ў Мінску стартаваў Тыдзень сучаснага японскага кіно. Папярэднічала адкрыццю Тыдня прэс-канферэнцыя, у ліку удзельнікаў якой былі:

– г-н Сігэхіра Міморы, Часовы Павераны ў справах Японіі ў Рэспубліцы Беларусь;

– г-н Кодзі Фукада, рэжысёр фільма «Гасціннасць»;

– Сяргей Чуліцкі, менеджар па карпаратыўных пытаннях і камунікацыях ЗТАА «Джапан табака Інтэрнэшнл Эсэндзі»;

– Васіль Коктыш, генеральны дырэктар УП  «Кінавідэапракат»;

– Анжаліка Крашэўская, дырэктар Цэнтра візуальных і выканаўчых мастацтваў;

– Ігар Сукманаў, праграмны дырэктар кінафестывалю «Лістапад».

У прывітальным слове арганізатарам, удзельнікам і гледачам японскай кінапраграмы  г-н Сігэхіра Міморы падкрэсліў важнасць падобных сумесных беларуска-японскіх праектаў для таго, каб лепш разумець ментальнасць адзін аднаго.

У пацверджанне гэтых слоў менеджар па карпаратыўных пытаннях і камунікацыях ЗТАА «Джапан табака Інтэрнэшнл Эсэндзі» Сяргей Чуліцкі распавёў, што кампанія падтрымлівае большасць праектаў, звязаных з японскай культурай у Беларусі, і для JTI вялікі гонар другі год запар дэманстраваць беларускім гледачам лепшыя працы японскага кіно.

У сваю чаргу, Васіль Коктыш адзначыў, што для яго стала адкрыццём, што ў Японіі ў год здымаюць больш за 300 фільмаў. «Вядома, усё мы паказаць не можам, – каментуе Васіль Пятровіч, – але адсоткаў пяць прывезці было б нядрэнна – гэта два паўнавартасныя тыдні японскага кіно».

Дырэктар «Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў» Анжаліка Крашэўская патлумачыла, што японская праграма праходзіць у красавіку не выпадкова, бо ў нашых шыротах у гэты час вясна толькі пачынаецца. «Мне прыемна, – дадала Анжаліка – – што наш праект становіцца рэгулярным, і мы ўжо другі год збіраемся ў кінатэатры «Цэнтральны», каб пазнаёміцца з японскім кінематографам. Спадзяюся, што ў наступным годзе мы пашырымся, і дапоўнім кінапраграму чымсьці новым».

Аўтар канцэпцыі праграмы Ігар Сукманаў адзначыў, што ганарыцца тым, што ўдалося сабраць разам калекцыю ўзораў сучаснага кінематаграфічнага мастацтва Японіі. «Паверце, у нашай праграме няма ніводнай прахадной працы, перад намі ўзоры аўтарскага кінематографа, «прыгажосцю Японіі народжанага».Так, напрыклад, адна з карцін – «Ханэдзу» – праца рэжысёра Наомі Кавасэ, і нам асабліва прыемна, што ўдалося займець яе ў нашу праграму. Дарэчы, сёння быў абвешчаны поўны спіс журы будучага Каннскогокинофестиваля, і Кавасэ у іх ліку».

Нагадаем, што Тыдзень сучаснага японскага кіно праходзіць у Мінску з 24 па 28 красавіка пры падтрымцы Амбасады Японіі, Японскага фонду, кампаніі JTI, Міністэрства культуры РБ.

Транспартны партнёр Europcar.

Партнёр сувязі-мабільны аператар Life.