Нестарэючы шэдэўр Пола Верховена стаў сапраўднай класікай 90-х, а дуэт Майкла Дугласа і Шэрон Стоўн – адным з самых хвалюючых за ўсю гісторыю жанру. Рэжысёру прыйшлося 14 разоў перамантаваць фільм, каб атрымаць жаданы рэйтынг R. Для нашага рэлізу нічога выпраўляць не прыйшлося. У 2021 годзе Пол Верховен сам працаваў над рэстаўрацыяй поўнай версіі фільма ў 4К, якая будзе паказана ўпершыню. 29 ліпеня мы выпусцім у кінатэатрах Мінска рэжысёрскую версію, якая ў свой час не трапіла ў кінатэатры ЗША па цэнзурных меркаваннях.
Расчараваны ў жыцці дэтэктыў Нік Карэн (Майкл Дуглас) прымаецца за расследаванне забойства рок-зоркі. Асноўнай падазраванай становіцца сяброўка ахвяры, пісьменніца Кэтрын Трамелл (Шэран Стоўн). Аднак Кэтрын валодае дзіўнай здольнасцю маніпуляваць людзьмі, і захапленне Ніка пераходзіць у апантанасць. Ці зможа ён даказаць яе невінаватасць і вызваліць ад падазрэнняў? Ці ж яна ўсё-такі датычная да загадкавай смерці?
Па словах сцэнарыста Джо Эстерхаза («Вышчэрбленае лязо», «Адданы» «Музычная шкатулка») «Асноўны інстынкт» быў створаны дзякуючы яго захапленню псіхалагічнымі маніпуляцыямі. Ён называе фільм «маштабнай гульнёй розуму, дзіўнай і закручанай на любові да забойства гісторыяй».
Рэжысёру Полу Верховену спадабаўся сцэнар, таму што ён адлюстроўваў адну з яго ідэй: усе мы можам быць слабымі перад прывабнай сілай зла, калі яна закранае цёмны бок нашай душы. «Гэты фільм – гісторыя пра прывабнасць зла, пра тое, як цяжка яго распазнаць», – кажа Верховен.
Здымкі фільма стартавалі ў Сан-Францыска, дзе гарадскія хмарачосы, стромкія пагоркі і архітэктура ў віктарыянскім стылі сталі візуальным фонам для многіх сцэн у «Асноўным інстынкце». Таксама частка сцэн была знята на паўвостраве Мантэрэй і ў Лос-Анджэлесе. Цікава, што акрамя прафесійных акцёраў у здымках «Асноўнага інстынкту» ўдзельнічалі больш за 1500 мясцовых жыхароў.
Паказы фільма ў Беларусі арганізуе Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», які выступае гідам па добраму кіно для тых, хто паспеў засумаваць па пракаце свежых аўтарскіх карцін.
Мы раім прытрымлівацца мер засцярогі, каб зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі ахоўнымі сродкамі.
Навіны пра гэты і іншыя кінапраекты «АРТ Карпарэйшн» чытайце на сайце artcorporation.by, і ў Facebook, Instagram, VK.