19 ліпеня ў рамках праекта Гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна да 80-годдзя Мінскага гета Тэатр-студыя  «SEPT» сумесна з падкастам «3 акт» правядзе чытку п’есы «Memoria Nominis Clara» Ксеніі Шталенковай. П’еса была напісана ў рамках лабараторыі «Ужо гатовы свет» цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» і ўпершыню прэзентаваная на міжнародным форуме «ТЭАРТ-10» у 2020 годзе.

Дзеянне п’есы адбываецца ў Менску, у яры ніжняга горада, які пазней стаў вядомы як «Яма». Гэта месца, дзе 2 сакавіка 1942 года былі забітыя 5000 габрэяў з Мінскага гета. Час дзеяння сакавік 1941 года, сакавік 1942 года і нашы дні, якія пераплятаюцца з успамінамі і снамі персанажаў.

Мерапрыемства пройдзе ў online і offline фарматах. Вочны ўдзел абмежаваны пандэміяй і ажыццяўляецца па асабістым запрашэнні. Для дыстанцыйнага ўдзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы:

https://us02web.zoom.us/meeting/register/tZEvdOqorT4uE9Ho5-Lhseehuh3JXpYAurMC

Пачатак чыткі — ў 16:50 па Мінску. Чытка пройдзе на рускай мове з сінхронным перакладам на ангельскую мову. Аўдыторыя: 16+

Калі ласка, звярніце ўвагу, што зарэгістраваўшыся па спасылцы вышэй, вы можаце падлучыцца 19 ліпеня онлайн да серыі мерапрыемстваў Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна. Больш інфармацыі пра праект Гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна да 80-годдзя Мінскага гета і поўную праграму мерапрыемстваў можна паглядзець тут:

http://gwminsk.com/19-iyulya-2021-goda-sostoitsya-pamyatnoe-meropriyatie-80-let-minskomu-getto

Навіны пра гэты і іншыя кінапраекты «АРТ Карпарэйшн» чытайце на сайце artcorporation.by, а яшчэ ў Facebook, Instagram, VK