Апошні тыдзень зімы парадуе пракатам самых чаканых карцін. 25 лютага на вялікія экраны выходзіць сенсацыя якуцкага кіно «Пудзіла» і камедыя Ларса фон Трыера «Самы галоўны бос». Дакументальная праца пра поп-зорку Білі Айліш і яе дэбютны альбом выходзіць у пракат 26 лютага. А з наступнага дня, 27 лютага, будуць паказваць працяг ўпадабанай многімі гісторыі пра лагоднага палярнага мядзведзя – «Норм і нязломныя: сямейныя вакацыі».

У кінатэатрах «Піянер», Falcon Club Буцік кіно (з 25 лютага па 3 сакавіка) і Silver Screen Galileo (з 25 лютага па 10 сакавіка) у пракат выходзіць фільм Ларса фон Трыера «Самы галоўны бос». Наватар-Трыер, які ўжо паспеў зняць мюзікл, трылер, хорар, меладраму, узяўся за зусім нечаканы для сябе жанр камедыі. Карціна здзівіць нават тых, хто добра знаёмы з творчасцю дацкага рэжысёра.

Сюрпрыз для фанатаў Білі Айліш: фільм вядомага дакументаліста Р. Дж. Катлера пра закулісны працэс стварэння яе дэбютнага студыйнага альбома і гастролі пакажуць з 26 па 28 лютага ў «Цэнтральным» і Falcon Club Буцік кіно. «Білі Айлиш: Злёгку размыты свет» – гэта гісторыя сталення «голасу-пакалення», самай папулярнай сучаснай поп-выканаўцы, якая дазволіць паназіраць за яе жыццём. Таксама гледачы даведаюцца факты пра дзяцінства спявачкі, стасунках з сям’ёй і жыцця па-за сцэнай. У фільме прадстаўлены кранальныя кадры з сямейнага архіва Білі Айліш, а таксама ключавыя на шляху да славы.

Персанаж папулярнай анімацыйнай серыі «Норм і нязломныя», прыязны кароль Арктыкі мядзведзь Норм вяртаецца на экраны. Усе выходныя з 27 лютага па 31 сакавіка ў кінатэатры “Ракета” глядзім працяг анімацыйнага блокбастара для ўсёй сям’і ў лепшых галівудскіх традыцыях. Чацвёртая частка прыгодніцкага мультфільма «Норм і нязломныя: сямейныя вакацыі» раскажа пра пагоні Норма за выкрадальнікам яго кароны. Уладар Арктыкі хоча праводзіць час у крузе сям’і, але вымушаны ісці за зламыснікам. Норм бярэ з сабой усіх дамачадцаў, каб пад выглядам займальных канікул выканаць сакрэтную місію і правесці час з любімай сям’ёй.

Пракат карцін ў Мінску арганізуе Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», выступаючы гідам па добраму кіно для тых, хто паспеў засумаваць па пракаце свежых аўтарскіх карцін.

Мы раім прытрымлівацца мер асцярогі і зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі ахоўнымі сродкамі. 

Сачыце за навінамі аб наступных паказах на сайце artcorporation.by і Facebook Instagram, VK.