22 сакавіка ў прасторы культурнага інкубатара ОК16 напярэдадні рэтраспектывы японскага кіно, якая пройдзе ў Мінску з 3 па 8 красавіка, кіназнаўца, праграмны дырэктар кінафестывалю «Лістапад», член Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы FIPRESCI Ігар Сукманаў прачытае лекцыю «Японскае кіно. Імперыя пачуццяў» Купіць білет можна на сайце artcorporation.by або па тэлефоне + 375 29 6226444, а таксама на сайтах bycard.by, kupalauski.by, smsbilet.by.
Красавіцкая рэтраспектыва «Змярканне і прыгажосць: Новая класіка японскага кіно» прадставіць самых масцітых рэжысёраў сучаснага аўтарскага кіно Японіі. Кожная з стужак, нават калі сюжэт нам вядом, няхай гэта будзе ўварванне іншапланецян, маньякі-забойцы, любоўныя адносіны ці сямейныя драмы – нясе на сабе адбітак японскай традыцыі. І каб атрымаць максімум задавальнення, глядзець іх трэба, ведаючы, як Японскае стаўленне да свету выяўляецца праз візуальную мову кіно.
Для гэтага мы здзейснім экскурс у гісторыю японскага кіно, ўбачым, як яно развівалася на закрытым культурным востраве і чым заваявала Захад.
Японскае кіно паўстала практычна адначасова з сусветным у 1899 годзе, але за межамі Японіі стала вядома толькі ў 50-я гады, пасля Другой сусветнай вайны, захаваўшы тым самым сваю ўнікальнасць, стаўшы прадметам захаплення і экзотыкай для еўрапейцаў.
Адкрываюць японскі кінематограф дзякуючы рэжысёру Акіры Курасаве, самаму экспрэсіўнаму, імкліваму і «заходняму» японскаму рэжысёру. Іншых майстроў, такіх як Кэндзі Мідзагуці і Ясудзіра Одзу, якія працавалі ў больш традыцыйнай японскай стылістыцы, пачнуць адкрываць з салідным спазненнем. Паясныя планы, разгорнутыя як скруткі кадры, марудлівая плынь часу, бесперапыннасць таго, што адбываецца на экране, прырода як адлюстраванне душы герояў – уся гэтая чыстая аўтэнтыка шмат у чым адлюстроўвае японскі дух і без намаганняў ўтрымлівае нашу ўвагу. І каб зразумець гэта кіно, важна не навешваць цэтлікі, а разабрацца ў нюансах. Прыходзьце на лекцыю і пераканайцеся ў гэтым самі!