3 красавіка ў сталічным кінатэатры «Піянер» стартуе сёмая рэтраспектыва японскага кіно, якая праводзіцца ў Мінску Цэнтрам візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» пры падтрымцы Амбасады Японіі і генеральнага партнёра рэтраспектывы – кампаніі JTI. У гэтым годзе рэтраспекыва сфакусавана на карцінах вядучых сучасных рэжысёраў Японіі, удзельнікаў і лаўрэатаў буйнейшых фестываляў свету – Берлінскага, Канскага, Венецыянскага. Адкрые японскі кінатыдзень фільм Кодзі Фукада «Фісгармонія». Прыемным сюрпрызамм стане прадстаўленне фільма самім аўтарам!
Хазяін скабяной майстэрні Тосіа Судзуока прывык верыць людзям. Калі ён раптоўна ўзяў на працу і пасяліў ва ўласным доме былога зэка Ясаку, хатнія спачатку былі ў шоку. Але аднойчы жонка Судзуокі пабачыла, як новы работнік вучыць іх дачку іграць на фісгармоніі і сэрца жанчыны адтала. Але не ці паспяшалася яна з высновамі?
Кодзи Фукада нарадзіўся ў 1980 годзе ў Токіа, вучыўся ў універсітэце Taisho, наведваў вячэрнія ўрокі па кінавытворчасці ў Такійскай кінашколе, дзе адным з яго выкладчыкаў быў Кіёсі Курасава. У 2002 годзе Фукада зняў свой дэбютны гульнявы фільм «Крэсла». Адна з першых поўнаметражных работ рэжысёра-карціна «Гасціннасць» 2010 года. Фільм-прызёр і ўдзельнік міжнародных фестываляў у Ратэрдаме, Токіо і Пучхон быў паказаны на мінскай рэтраспектыве у 2013 годзе, тады ж Кодзі Фукада ўпершыню прыехаў у Мінск і таксама прадставіў сваю стужку беларускім гледачам.
На рэтраспектыве японскага кіно сёлета будзе паказаная карціна Кодзі Фукада «Фісгармонія» (Harmonium), якая атрымала прыз журы ў катэгорыі «асаблівы погляд» на Канскім кінафестывалі 2016 года – другі па значнасці (пасля асноўнага конкурсу) ў праграме фестывалю, якая адзначае ўнікальныя і інавацыйныя фільмы. Пра галоўную ідэю фільма рэжысёр выказваецца: «Для мяне паняцце сям’і – абсурдна. Чалавек – індывідуальнасць – сустракае кагосьці, становіцца бацькам, заводзіць дзяцей і жыве з людзьмі так, як быццам гэта самая натуральная рэч у свеце. Хоць, калі падумаць, гэта вельмі дзіўна. Навошта жыць з іншымі людзьмі? Кожная папуляцыя стварае краіны, верыць у сваіх багоў, але, нягледзячы на ўсё гэта, усё заканчваецца барацьбой за нейкі футбольны рахунак. Чалавек жыве ў грамадстве, якое аб’ядноўвае людзей, якія не разумеюць адзін аднаго. Найпросты прыклад гэтаму – сям’я».
Чакаем вас на рэтраспектыве японскага кіно з 3 па 8 красавіка ў кінатэатры «Піянер»!