У якім узросце лепш за ўсё граць валацугу Меркуцыо? Навошта расследаваць забойства суседскага сабакі і палемізаваць з даўно памерлым Дастаеўскім? Як перамагчы ў сямі намінацыях знакамітай прэміі Лоўрэнса Аліўе? Адказы на гэтыя пытанні праект TheatreHD запрашае знайсці гарачымі ліпеньскімі вечарамі ў халаднаватых залах кінатэатраў.

Радыкальнае пераасэнсаванне класікі ад рэжысёра Джэймі Лойда і віртуозная ігра Джэймса Макэвоя ў гераічнай камедыі Тэатра Гаральда Пінтэра глядзім – «Сірано дэ Бержэрак»  у кінатэатры «Цэнтральны» 6 ліпеня.

   Кадр са спектакля «Сірано дэ Бержэрак»

На наступны дзень глядзім «Трылогія братоў Леман»  у Falcon Club Буцік Кіно. Спектакль, прысвечаны росквіту і краху фінансавага гіганта  «Леман Бразэрс», на самай справе – сага, якая ахоплівае ледзь не ўсю амерыканскую гісторыю апошніх двух стагоддзяў. У гэты ж вечар ва ўтульнай зале VOKA CINEMA by Silver Screen можна ўбачыць зорны дуэт Іэна Маккелена і Патрыка Сцюарта ў вэст-эндскай пастаноўцы «Нічыя зямля».

14 ліпеня VOKA CINEMA by Silver Screen пакажа спектакль «Бура» па самай фантастычнай п’есе Шэкспіра. Выбухны гумар, тэатральныя цуды, велічная паэзія Барда, і ўсё гэта у выкананні аднаго з наймагутных акцёрскіх складаў Шэкспіраўскага «Глобуса». Тым жа вечарам у Falcon Club Буцік Кіно глядзім сумную камедыю Чэхава «Дзядзька Ваня» , пастаўленую тэтрам Гаральда Пінтэра, з майстрам пераўвасабленняў Тобі Джонсам у ролі Вайніцкага Івана Пятровіча.

Канцэптуальны чорна-белы запіс «Рамэа і Джульеты»  ў вэст-эндскай пастаноўцы Кенэта Брана глядзім 18 ліпеня ў кінатэатры «Цэнтральны». На ролі трагічных палюбоўнікаў Брана паклікаў зорак сваёй «Папялушкі»: Рычарда Мэдэна і Лілі Джэймс. Самае дзіўнае рашэнне рэжысёра запрашэнне на ролю павесы Меркуцыо ветэрана брытанскай сцэны сэра Дэрэка Джакобі. Сэр Дэрэк адзін з нямногіх майстроў, надзеленых дарам прамаўляць шэкспіраўскія радкі з натуральнасцю штодзённай прамовы, і ў гэтай пастаноўцы ён, безумоўна, засланяе ўсіх. Паўторныя паказы адбудуцца 21 ліпеня ў Falcon Club Буцік Кіно і 28 ліпеня ў VOKA CINEMA by Silver Screen.

Кадр са спектакля «Рамэа і Джульета»

21 ліпеня на экранах VOKA CINEMA by Silver Screen можна будзе ўбачыць спектакль-сенсацыю Іва ван Хове пра забароненае каханне, пастаўлены ў тэатры Янг Вік. Зорны акцёрскі склад пад правадырствам Марка Стронга бліскае ў смелай пастаноўцы п’есы Артура Мілера «Від з моста».

25 ліпеня Falcon Club буцік Кіно пакажа самы пранізлівы мюзікл Сондхайма «Вар’ете», пастаўлены ў Каралеўскім Нацыянальным тэатры. Спектакль быў намінаваны на дзесяць прэмій Лоўрэнса Аліўе і атрымаў дзве з іх. Персанажы мюзікла сустракаюцца ў прызначаным на знос брадвейскім тэатры, каб успомніць свае маладыя гады, калі ўсе яны былі зоркамі знакамітага рэвю «Вар’яцтвы Зігфелда». У галоўнай ролі бліскае зорка сондхаймовских мюзіклаў, бліскучая Імелда Стонтан.

27 ліпеня на экранах кінатэатра Цэнтральны «Бесы Дастаеўскага». Спектакль Тэатра на Малой Броннай за аўтарствам эпатажнага рэжысёра Канстанціна Багамолава гэта не версія рамана «Бесы», а хутчэй рэжысёрскі вопыт чытання прозы Дастаеўскага і вынік палемічнага дыялогу з аўтарам. Тэкст класіка становіцца для Багамолава асновай для стварэння ўласнай рэжысёрскай драматургіі. «Бесы» – гэта і дэтэктыў, і меладрама, – распавядае Канстанцін Багамолаў. «Бесы» гэта рэаліі рускага грамадскага жыцця, якія застаюцца нязменнымі з стагоддзя ў стагоддзе».

Заключная ліпеньская пастаноўка гэта дэтэктыўная прыгода самага незвычайнага героя, расказанае сучаснай тэатральнай мовай. 28 ліпеня ў Falcon Club Буцік Кіно глядзім «Загадкавае начное забойства сабакі»    мабыць, самы дасканалы ўзор тэатральнага пранікнення ва ўнутраны свет чалавека з расстройствам аутычнага спектру. Галоўны герой спектакля Нацыянальнага тэатра Вялікабрытаніі пятнаццацігадовы падлетак Крыстафер бярэцца расследаваць дзіўнае забойства суседскага сабакі, якога невядомы злыдзень праткнуў віламі. Паўторны паказ спектакля-лаўрэата сямі прэмій Лоўрэнса Аліўе і прэміі «Тоні» можна ўбачыць 31 ліпеня ў VOKA CINEMA by Silver Screen.

Кадр са спектакля «Загадочное ночное убийство собаки»

Паказы ў рамках праекта TheatreHD арганізоўвае Цэнтр «АРТ Карпарэйшн».

Мы раім прытрымлівацца мер засцярогі, каб зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі ахоўнымі сродкамі.

Навіны пра гэты і іншыя кінапраекты «АРТ Карпарэйшн» чытайце на сайце artcorporation.by, і ў FacebookInstagramVK.