Ад Босха да Хокни: займальныя гісторыі пра мастацтва ў праекце АртЛекторый у Кіно ў ліпені

02.07.2021

У ліпені праект АртЛекторый у Кіно прапануе гледачам наведаць маштабныя мастацкія выставы з усяго свету. Музей Прада, Каралеўская акадэмія мастацтваў і Галерэя Боргезе – вось няпоўны спіс знакамітых збораў, даступных для наведвання мінчанам нават пры ўмове забаронаў, звязаных з пандэміей.

4 ліпеня на экранах Falcon Club Буцік Кіно можна ўбачыць кінематаграфічны партрэт аднаго з найбуйнейшых майстроў XXI стагоддзя Дэвіда Хокні. Фільм-выстава «Дэвид Хокні. Поп-арт у Каралеўскай акадэміі мастацтваў»   гэта магчымасць наведаць дзве гучныя выставы мастака, арганізаваныя Каралеўскай Аакадэміяй мастацтваў у 2012-м і ў 2016-м, а таксама лепш зразумець вытокі мастацкай дзёрзкасці Хокні, паглядзеўшы ўрыўкі з яго адкрытых і глыбокіх інтэрв’ю.

Кадр з фільма «Дэвид Хокні. Поп-арт ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў»

10 ліпеня з VOKA CINEMA by Silver Screen адпраўляемся на выставу мастака, які звязаў сваёй творчасцю Сярэднявечча і Новы час, пры гэтым застаўшыся загадкай для мастацтвазнаўцаў. Фільм  «Дзіўны свет Іераніма Босха»  прапануе пасляслоўе да выстаў, якія прайшлі ў галандскім горадзе Хертагенбас і ў музеі Прада ў Мадрыдзе ў 2016 годзе.

11 ліпеня экран кінатэатра «Цэнтральны» перанясе гледача ў галерэю Боргезе ў Рыме. Менавіта там сабрана лепшая ў свеце калекцыя скульптуры Джана Ларэнца Берніні. Берніні стаў стваральнікам стылю барока ў скульптуры і праславіўся несуцішнай творчай энергіяй і перыпетыямі бурнага асабістага жыцця. «Апалон і Дафна», «Выкраданне Празерпіны», «Давід» і іншыя шэдэўры Берніні са збору Боргезе, сапраўдны «тэатр у каменні», ляглі ў аснову дакументальнага фільма «Берніні».

Кадр з фільма «Берніні»

Праз тыдзень ва ўтульным зале Falcon Club Буцік Кіно глядзім дакументальны фільм «Мунк-150», прысвечаны самай маштабнай у гісторыі выставе прац гэтага мастака. 220 работ нарвежскага майстра былі сабраныя Нарвежскім нацыянальным музеем і Музеем Мунка. Запрошаныя госці і эксперты, як з радзімы мастака, так і з усяго свету, падзеляцца з вядучым праграмы – мастацтвазнаўцам Цімам Марлоў – поглядамі на жыццё і творчасць знакамітага жывапісца.

У суботу 24 ліпеня ў VOKA CINEMA by Silver Screen глядзім фільм-выставу «Рэнуар – Невядомы мастак», у якім распавядаецца не зусім вядомая нам біяграфія вялікага мастака, а заадно даследуецца яго роля злучнага звяна паміж старым і новым часам. А 25 ліпеня кінатэатр «Цэнтральны» запрашае паглядзець дакументальны фільм «Леанарда. Уся гісторыя»  і атрымаць асалоду ад карцін вялікага да Вінчы ў Ultra HD-разрознасці.

Паказы ў рамках праекта TheatreHD арганізоўвае Цэнтр «АРТ Карпарэйшн».

Мы раім прытрымлівацца мер засцярогі, каб зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі ахоўнымі сродкамі.

Навіны пра гэты і іншыя праекты «АРТ Карпарэйшн» чытайце на сайце artcorporation.by, і ў FacebookInstagramVK.

папярэдні наступны
X