Два няўдачлівых прыяцеля выяўляюць у багажніку крадзенай машыны велізарную муху і вырашаюць выдрэсіраваць яе, каб абрабаваць банк. У пошуках зацішнага месца для яе трэніровак яны сустракаюць нямала дзівакоў і трапляюць у самыя вар’яцкія пераплёты. Гіганцкая муха можа навучыцца дробнаму крадзяжу, залатая моладзь можа выратаваць дурняў, а дурням – нязменна вязе!

З 24 чэрвеня ў кінатэатрах Менска глядзім эксцэнтрычную абсурдысцкую камедыю аб двух лабатрасах, якія знаходзяць у багажніку аўтамабіля гіганцкую муху. Мужчыны вырашаюць прыручыць казурка, каб зарабіць кучу грошай з публікі, якая прагне відовішчаў. Карціну зняў французскі музыка, дыджэй і кінарэжысёр Квенцін Дзюп’е, аўтар «Аленевай скуры» ,«Шыны» і «Няправільных копаў». Па словах Дюпье, падчас мантажу сваёй папярэдняй карціны («Аленёвая скура») ён задумаўся пра тое, што ўсе яго фільмы – гэта «камедыі, скатаваныя смерцю». У «Жвалах» жа рэжысёр нарэшце засяроджваецца на жыцці і робіць упор на сяброўства.

Галоўныя ролі ў фільме граюць Грэгуар Людзі і Давід Марсэ, вядомыя па французскім скетч-шоў Palmashow. У акцёрскі склад таксама ўвайшлі Адэль Экзаркопулас, Дэйв Чапман і іншыя. За музыку да фільма адказваў брытанскі электронны гурт Metronomy.

Міжнародная прэм’ера фільма «Жвалы» прайшла на леташнім Венецыянскім кінафестывалі, дзе прэса сустрэла карціну выключна цёпла.

Паказы фільма ў Беларусі арганізуе Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», які выступае гідам па добраму кіно для тых, хто паспеў засумаваць па пракаце свежых аўтарскіх карцін.

Мы раім прытрымлівацца мер засцярогі, каб зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі ахоўнымі сродкамі.

Навіны пра гэты і іншыя кінапраекты «АРТ Карпарэйшн» чытайце на сайце artcorporation.by, і ў FacebookInstagramVK.