Пасля чатырохгадовага перапынку легендарная студыя Ghibli выпускае новы анімацыйны фільм «Ая і ведзьма». Працу сына легендарнага аніматара Хаяа Міядзакі – Гора Міядзакі – можна ўбачыць з 25 сакавіка ў кінатэатрах «Піянер», «Цэнтральны», «Ракета» і Falcon Club Буцік кіно. Анімэ створана па матывах казкі Дыяны Уін Джонс, аўтара знакамітага «Хадзячага замка». Новая анімацыйная карціна была адабрана ў афіцыйную праграму Канскага кінафестывалю ў 2020 годзе.

Нягледзячы на тое, што 10-гадовая Ая не ведае бацькоўскай ласкі і выхоўваецца ў дзіцячым прытулку святога Морвальда, яна лічыць сябе шчаслівым дзіцём. Варта ёй толькі захацець, і ўсе яе жадання адразу выконваюцца. Але бестурботнаму жыццю прыходзіць канец, калі дзяўчынку вырашае ўдачарыць дзіўная асоба Бэла Яга. Малая разумее, што трапіла ў рукі сапраўднай ведзьмы. З дапамогай свайго новага прыяцеля, ката Томаса, які ўмее размаўляць, Ая спрабуе супрацьстаяць выхадкам злой вядзьмаркі, а яшчэ вучыцца магіі. Ая не падобная на тыповую гераіню з японскай анімацыі. Калі яна трапляе ў непрыемнасці, то не будзе сядзець смірна і чакаць дапамогі, а аддасць перавагу дзейнічаць і вырашаць праблемы самастойна. 

Сюжэт фільма разгортваецца ў 1990–я, што дазволіла пазбавіць герояў ад ужо звыклых смартфонаў і іншых девайсаў, даць больш магчымасцяў для непасрэднай камунікацыі са знешнім светам. Адной з найважнейшых сюжэтных ліняў фільма стала эпоха 1970-х, на якую прыйшоўся росквіт рок-культуры, –  важнай задачай для рэжысёра стала перадача духу таго часу.

«Ая і ведзьма» – першы вопыт студыі Ghibli з CG-анімацыяй. Гэты спосаб генерацыі малюнка выкарыстоўваецца пры стварэнні кінематаграфічных спецэфектаў, на тэлебачанні і ў сімулятарах. Як падкрэсліў рэжысёр, анімацыйны фільм усё роўна захоўвае асаблівы почырк студыі Ghibli, але пры гэтым з’яўляецца інавацыйным. Акрамя гэтага, у фільме вялікая ўвага нададзена міміцы персанажаў: стваральнікі стараліся перадаць увесь спектр эмоцый, наблізіўшы іх да акцёрскай гульні жывых людзей.

«Ая і ведзьма» выйдзе ў пракат у кінатэатрах «Цэнтральны», «Ракета» і Falcon Club Буцік кіно з 25 сакавіка па 7 красавіка, у кінатэатры «Піянер» – з 25 па 31 сакавіка.

Пракат карціны ў Мінску арганізуе Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», выступаючы гідам па добраму кіно для тых, хто паспеў засумаваць па пракаце свежых аўтарскіх карцін.

Мы раім прытрымлівацца мер асцярогі і зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі ахоўнымі сродкамі. 

Сачыце за навінамі пра наступныя паказы на сайце artcorporation.by і Facebook, Instagram, VK.