З 2 па 7 красавіка ў кінатэатры  «Піянер» пройдзе восьмая рэтраспектыва японскага кіно, якая была арганізована Цэнтрам візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» пры падтрымцы Амбасады Японіі і генеральнага партнера – кампніі JTI ў Беларусі. У гэтым годзе на вялікім экране пакажуць шэсць шэдэўраў легендарнага рэжысёра, классіка сусветнага і японскага кіно – Ясудзіра Одзу.

 width=

Знатакі японскага кіно ў гэтым годзе смогуць пабачыць шэсць адрэстаўраваных фільмаў: усе чатыры каляровыя стужкі неперасягненага майстры і дзве чорна-белых.

Ясудзіра Одзу – аўтар фільмаў аб паўсядзённым жыцці сям’і. Ён здымаў у традыцыйнай японскай стылістыцы, размяшчаючы камеру на ўзроўні вачэй японца, які сядзіць у сябе дома на татамі. Да іншых асаблівасцяў яго фільмаў можна аднесці адсутнасць буйных планаў, аскетызм мантажу і лаканім апавядання.

Адкрое рэтраспектыву «ОДЗУ», 2 красавіка, карціна «Такійская аповесць» (1953), якая ўваходзіць у тройку найвыдатнейшых фільмаў усіх часоў і народаў па версіі Брытанскага інстытута кіно (BFI). Ва ўласцівай рэжысёру спакойнай манеры паднімаецца вечная праблема жыцця і смерці, непазбежнай разлукі бацькоў, ставіцца актуальнае не толькі ў пасляваеннай Японіі пытанне раз’яднанасці і распаду традыцыйнай сям’і.

Наступным на вялікім экране (3 красавіка) пабачым першы каляровы фільм Ясудзіра Одзу – «Кветы свята Хіган» (1958), тонкую і мудрую камедыю, поўную надзвычайнага кінематаграфічнага гумару. Працягне  рэтраспектыву вольны рэмейк нямой камедыі Одзу «Нарадзіцца дык я нарадзіўся…» –«Добрай раніцы» (1959) 4 красавіка, а таксама 5 красавіка –  «Позняя восень» (1960), фільм, у якім талент рэжысёра дасягае поўнай сталасці.

Завершаць фестываль японскага кіно дэлікатэсы «Смак сайры» (1962), 6 красавіка,  і «Смак рысу з зялёнай гарбатай» (1952), 7 красавіка. «Смак сайры» – апошняя ў кар’еры Одзу стужка, фільм на кожны дзень, у якім аўтар пакідае нам свой духоўны пасыл-жыць трэба проста. Галоўныя ролі ў ім выканалі Сіма Івасіта і Сін’ітыра Мікамі, больш знаёмыя гледачу па шэдэўрах «новай хвалі» студыі «Сётыку». Апошнім фільмам праграмы стане чорна-белая драма «Смак рысу з зялёным гарбатай», якая была ўзнагароджана прэстыжнай японскай кінапрэміі «Майніці».

Адной з асаблівасцяў рэтраспектывы гэтага года стане пашыраная праграма па інклюзіўнасці, якая рэалізуецца па ініцыятыве нязменнага генеральнага партнёра фестывалю – кампаніі JTI у Беларусі. Спецыяльны бясплатны паказ «Такійскай аповесці» будзе арганізаваны для актыўных мінчан узроставай катэгорыі 60+, якія з’яўляюцца слухачамі Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту, – сацыяльнага партнёра JTI. Акрамя таго, магчымасць свабоднага наведвання паказаў атрымаюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі – члены Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў.

Намеснік генеральнага менеджара JTI у Беларусі Генадзь Бруснікаў падкрэсліў: «Для нас рэтраспектыва японскага кіно мае асаблівае значэнне, паколькі садзейнічае рэалізацыі адразу дзвюх галоўных мэт JTI у сацыякультурнай сферы. Гэтыя эксклюзіўныя паказы дазваляюць беларускай аўдыторыі даткнуцца з шэдэўрамі японскага кінамастацтва і садзейнічаюць беларуска-японскаму культурнаму абмену, што важна для нас як для кампаніі з японскімі каранямі. Акрамя таго, яны забяспечваюць доступ да культуры і мастацтву і для шырокай аўдыторыі, і для сацыяльных груп з абмежаванымі магчымасцямі, што таксама з’яўляецца неад’емнай часткай нашых сацыяльных праграм».

Фільмы рэтраспектывы прадставяць спецыяльны госць-кіназнаўца і кінакрытык Хіраноры Іта, таксама – праграмны дырэктар ММКФ «Лістапад» Ігар Сукманаў. Хіраноры Іта  – магістр кіназнаўства, спецыялізуецца на класічным японскім кіно, у прыватнасці – на творчасці Ясудзіра Одзу.

Напярэдадні рэтраспектывы, 20 сакавіка, кіназнаўца і праграмны дырэктар ММКФ «Лістапад» Ігар Сукманаў прачытае лекцыю «Ясудзиро Одзу. Кіно аднаго генія» На лекцыі пагаворым пра асаблівасці стылю Одзу, зробім акцэнт на тым, як ён успрымаецца і як атрымаць задавальненне ад прагляду фільмаў рэжысёра. Мерапрыемства пройдзе ў культурным хабе «Ок16».

Арганізатарамі рэтраспектывы з’яўляюцца Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» і кампанія «Джапан табака Інтэрнэшнл Эсэндзі» (JTI).

Сачыце за навінамі на сайце artcorporation.by.