Фестываль еўрапейскага кіно працягваецца: да канца гэтага тыдня на экранах кінатэатраў Мінска будуць паказваць iгравое і дакументальнае кіно, якое раней было прадстаўлена на вядучых сусветных кінафестывалях. Гэта выдатная навіна для аматараў нямецкай культуры, бо да 31 студзеня яшчэ можна ўбачыць пяць разнажанравых карцін з Германіі.

У межах фестывалю пройдуць паказы свежага дакументальнага кіно, знятага студэнтамі вядучых кінашкол Еўропы. Сярод іх – карціны маладых рэжысёраў Бабельсбергскага кінауніверсітэта імя Конрада Вольфа, а таксама кінашкол Славакіі, Харватыі і Італіі. Адразу некалькі кароткаметражак у адным сеансе дазволяць перажыць разнастайныя эмоцыі і ўражанні ўсяго за паўтары гадзіны, а таксама ўбачыць на вялікім экране дэбюты маладых аўтараў, якія яшчэ не прыдумалі сабе правілы i здымаюць кіно дзёрзка і свежа. Фільмы прадставіць куратар праграмы студэнцкага кіно Марыя Касцюковіч.

29 студзеня ў Silver Screen у ТРЦ Galileo пакажуць тры нямецкія карціны Бабельсбергскага кінауніверсітэта імя Конрада Вольфа. «Звычайны лес» Ханес Шылінга раскажа гісторыю пра пошукi сакрэтнага нацысцкага працоўнага лагера. Сведкам тых падзей, тром рэстаўратарам і двум капальнікам прапануюць адправіцца на пошукі месца, ад якога ўжо не засталося і следу. Супастаўленне дзённікавых запісаў вязняў са знаходкамі наводзіць на думку пра спыненні трансляцыі памяці. Следам – «Ноч на планеце Kepler–452 b» Бэна Фойта. Гісторыі пра бяздомных людзей, якія нават не могуць успомніць, калі ў апошні раз спалі ў сапраўдным ложку, зліваюцца ў калектыўныя думкі. У гэты час дзесьці высока па арбіце сонца, якое цяплейшае за наша, рухаецца планета Kepler–452b. Таксама ў гэты дзень пакажуць «Пустэчу ўнутры» Юльяна Дзітрыха – гісторыю сірыйскага бежанца, які трапiў у Германію. Рэжысёр вельмі блізка і падрабязна паказвае свайго героя, які знаходзіцца ў краіне нелегальна і вымушаны ісці на крайнія меры, каб не трапiць у  турму.

28 студзеня ў Silver Screen ў ТРЦ Galileo глядзіце анімацыйны фільм для ўсёй сям’ёй «Фрытцы». Галоўная гераіня жыве ў Лейпцыгу недалёка ад мяжы, якая падзяляе Германію на два дзе дзяржавы. Яе адзіная сяброўка Сафі ад’язджае і просіць Фрытцы паклапацiцца пра сабаку Спадарожніка. Пазней становіцца зразумела: сям’я сяброўкі з’ехала з ГДР назусім. Падзеі перад крушэннем Берлінскай сцяны паказаны вачыма дванаццацігадовай дзяўчынкі, таму атмасфера карціны напоўнена святлом і надзеяй. Паўторны паказ анімацыйнага фільма можна ўбачыць 31 студзеня ў Falcon Club Буцік кіно

У дакументальнай сямейнай сазе «Вальхензее назаўжды» рэжысёр Яна Джы Вандэрс запрашае нас у падарожжа па гісторыі сваёй сям’і, у якой за стагоддзе змянілася чатыры пакаленнi жанчын. Каб раскрыць старыя сакрэты і зразумець сваю ролю ў ланцужку пакаленняў, рэжысёр пачынае шлях ад сямейнага кафэ на баварскім возеры Вальхензее, вядзе гледача праз Мексіку ў Сан–Францыска ў час «лета кахання», індыйскія ашрамы, нямецкую камуну. І зноў вяртаецца на Вальхензее. У фільме закранаюцца пытанні ідэнтычнасці, каранёў і самарэалізацыі, пошукаў сэнсу жыцця, любові і смерці. Асабістую гісторыю пра бясконцыы цыкл жыцця можна ўбачыць 31 студзеня ў кінатэатры «Цэнтральны».

Арганізатар «Фестываля еўрапейскага кіно» – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» пры падтрымке European Film Promotion.

Мы раім прытрымлівацца мераў засцярогі і зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі сродкамі. У кіназалах таксама забяспечана сацыяльная дыстанцыя паміж гледачамі.Сачыце за навінамі пра наступныя паказы на сайце artcorporation.by, а таксама ў Facebook, Instagram, VK.