Цяпер шмат прычын, каб застацца дома, аднак Japan Fest наблізіць вас да Японіі. Штогадовы фестываль японскага кіно ўпершыню пераходзіць у анлайн-фармаце і пашырае межы: акрамя 7 кінастужак можна ўбачыць і дадатковыя арт-блокі, якія дапамогуць разумець японскую культуру лепей.

Блок «Кіно» прадстаўлены сяммю фільмамі эпохі 2000-х: меладрамы, дэтэктывы, хорары, гістарычныя баевікі, смелы мікс мовы традыцый з найноўшымі павевамі часу. Камп’ютэрную графіку, драматургію мангі і класічныя сюжэты. Фільмы ствараюць неверагодны вобраз Японіі – краіны рознабаковых культур і субкультур.

Дзве часткі «Такійскага гуля» – асалода для фанатаў Японіі. Фільм, зняты на аснове папулярнай серыі мангі Суi Ісіды, раскажа пра жыццё ў альтэрнатыўнай рэальнасці. Гулі існуюць побач са звычайнымі людзьмі, але вымушаны хаваць сваю сапраўдную сутнасць. Яшчэ адна карціна ў праграме – «Трэцяе забойства», фільм-удзельнік конкурснай праграмы Венецыянскага кінафестывалю. Псіхалагічны дэтэктыў пра таямніцы правасуддзя і далікатнасці чалавечай душы зняў Хiракадзу Корэ-Эда, лаўрэат Залатой пальмавай галіны прыза журы Канскага кінафестываля. На фестывалі таксама можна ўбачыць фільм аднаго з самых прадуктыўных рэжысёраў сучаснасці Такасі Мiiкэ: здымаючы некалькі разнажанравых фільмаў у год, ён удзельнічае ў розных міжнародных кінафестывалях, піша сцэнарыi і працуе аператарам. Яго экранізацыя папулярнай японскай мангi «Страшная воля багоў» знята ў традыцыях культавых японскіх баевікоў. Акрамя гэтага, у межахJapan Fest прадстаўлены яшчэ адзін фільм рэжысёра «Трынаццаць забойцаў», паказанага на Венецыянскім кінафестывалі. Відовішчная і эстэцкая карціна «Сінобі» Тэна Ciмаямы перакажа гісторыю «Рамэа і Джульеты» паміж кланамi ніндзя. Самай славутай карцінай будзе «Сышоўшыя» Йахiра Такiты, уладальнік прэміі “Оскар” за лепшы фільм на замежнай мове і ўдзельнік сусветных кінафестываляў. Гісторыя пра маладога музыканта Даiга, які быў вымушаны сысці з аркестра і трапіў на працу ў пахавальнае бюро. Яна падымае пытанні кахання, штодзённасці, смерці і вечнасці.

Дадатковы фестывальны блок «Арт» – гэта паглыбленне ў японскую культуру. Майстар-клас па сумi-э (традыцыйны японскi жывапіс) тушшу супакоіць розум, створыць атмасферу гармоніі, сузірання і цэласнасці. Унікальная паэтычная спадчына Японіі – збор хайку Басё – прадстаўлены пад вокладкай ілюстраванага зборніка. Мастак Арцём Цімашэнка, захапляючыся прыгажосцю і лаканічнасцю Басё, стварыў шэраг лінагравюр, якія сталі дадаткам да выдання ў адзіным экземпляры. З Japan Fest магчыма пабываць і ў Музеі Ван Гога ў Амстэрдаме. Фільм-выстава «Ван Гог і Японія» раскажа пра самы плённы час у творчасці вялікага мастака, калі яго працы былі прасякнуты захапленнем японскім мастацтвам.

«Наша кампанія мае японскія карані, таму папулярызацыю японскай культуры і садзейнічанне развіццю беларуска-японскіх сувязей мы лічым сваёй пачэснай місіяй у межах праграм, што рэалізуюцца JTI у сацыякультурнай сферы. У гэтым годзе наш традыцыйны фэст набывае новую форму і пашырае змест. Гэта свайго роду інавацыя, якую мы рады падтрымаць, паколькі інавацыйнасць адна з асноў дзейнасці JTI », – адзначыў кіраўнік JTI у Беларусі Максім Лабачоў.

Анлайн-фестываль даступны на спецыяльнай платформе japanfest.artcorporation.by, дзе можна азнаёміцца ​​з трэйлерамі і прэв’ю кантэнту, прадстаўленага на фестывалі. Для доступу трэба зарэгістравацца і набыць абанемент на пэўную колькасць дзён – аплаціць яго таксама магчыма анлайн. Больш падрабязна пра доступ чытайце на сайте.

Japan Fest арганізуе Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў ART Corporation. Фестываль праводзіцца з дапамогай  пастаяннага партнёра праекта кампаніі JTI у Беларусі.Сачыце за навінамі на сайце artcorporation.by, а таксама ў Facebook, Instagram, VK.