Сёння Цэнтру візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» спаўняецца 10 гадоў!

Увесь гэты час для вас мы стваралі наватарскія спектаклі, дапамагалі пачаць творчае жыццё маладым рэжысёрам, драматургам і мастакам, а таксама прывозілі самыя значныя тэатральныя праекты з усяго свету і стварылі ТОКтэатр. Мы паказвалі самае хвалюючае і важнае кіно, арганізоўвалі ММКФ «Лістапад» і Міжнародны форум «ТЕАРТ», Тыдзень японскага кіно, кiнаўiкэнды, выпусцілі фільм «II» Улады Сяньковай. І многае іншае – наша гісторыя багата на яркія культурныя падзеі, якія дакладна засталіся ў нашай памяці і ў сэрцах гледачоў.

Кожная падзея нашага творчага шляху звязана з людзьмі, якія былі побач – з тым, хто прыходзіў на нашы мерапрыемства, і тымі, з чыёй дапамогай яны адбываліся. Мы хочам заставацца з вамі побач і далей.

Сёння, у дзень нараджэння Цэнтра, мы запускаем хэштэг #artcorp10, па якім вы можаце падзяліцца яркімі падзеямі вашага жыцця, якія здарыліся разам з намі.

Чакаем вашы гісторыі!