Лiстапад, 2020

Описание
Ды мала якія кур'еры бываюць… Панцялееў Сяргей Мікалаевіч чакае «пасылчку на працягу гадзіны». Кур'еры абяцанне сваё стрымліваюць, толькі пасылку не аддаюць і з хаты не сыходзяць. «Я ж
Падрабязна
Апісанне
Ды мала якія кур’еры бываюць… Панцялееў Сяргей Мікалаевіч чакае «пасылчку на працягу гадзіны». Кур’еры абяцанне сваё стрымліваюць, толькі пасылку не аддаюць і з хаты не сыходзяць. «Я ж вам сказаў, калі тэлефанаваў: мы ў вас будзем на працягу гадзіны. Яшчэ адмыслова перапытаў – нармальна, задавальняе вас? Вы сказалі – нармальна. Ну вось, мы ў вас павінны прабыць на працягу гадзіны».
Дзмітрый Багаслаўскі выбудоўвае сюжэт пастаноўкі «Сярожа вельмі тупы» па аднайменнай п’есе Дзмітрыя Данілава, дзе дакучлівыя кур’еры і нечаканая поасылка – толькі метафары сучасных канфліктаў. У чарадзе абсурдных падзей выразна гучыць пытанне свабоды чалавечага выбару, недатыкальнасці яго асабістых межаў і перакананняў – усяго таго, што знаходзіцца ўнутры кожнага і не патрабуюць агучвання або аспрэчвання з боку некаго яшчэ.
Дзмітрый Данілаў – лаўрэат Расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска 2018» у намінацыі «Праца драматурга» («Чалавек з Падольска»).