Верасень, 2021

14.09Сланечнікі Ван ГогаМіні-фестываль Актуальнай культуры «Погляд з Нідэрландаў»Катэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:Дакументальны фільмТэгі:Ван Гог,Погляд з Нідэрландаў

Падрабязна

Апісанне

Фільм «Сланечнікі Ван Гога» – гэта ўнікальная магчымасць убачыць серыю знакамітых нацюрмортаў Ван Гога ў HD якасці так, як вы не бачылі іх раней. Пяць версій напісаных у Арле «Сланечнікаў» – іх без перабольшання можна назваць аднымі з самых вядомых карцін у свеце-выставіў Музей Ван Гога ў Амстэрдаме.

Эксклюзіўны доступ да выставы, падобнай якой не было доўгія гады, атрымалі стваральнікі фільма «Сланечнікі Ван Гога». Чаму Ван Гог абраў менавіта гэтыя экзатычныя кветкі? Калі яны ўпершыню з’явіліся ў Еўропе і хто з майстроў еўрапейскага мастацтва адлюстроўваў іх да Ван Гога? Пра што гаворыць з гледачамі мастак гэтымі карцінамі і як інтэрпрэтацыя змяняецца ад адной версіі да іншай? Што даведаліся рэстаўратары, калі вывучылі «Сланечнікі» ў дэталях? Каб высветліць адказы на ўсе гэтыя пытанні, здымачная група пабывала не толькі ў Амстэрдаме, але і ў Лондане, Токіа, Філадэльфіі і Мюнхене.

Трэйлер

 

14
September,
2021
14
September,
2021
“Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
18:00
Архіў
Рэжысёр:Дэвид Бікерстаф
Краіна:Вялікабрытанія
Мова:ангельская
Мова субтытраў:руская, закадравы пераклад
Працягласць:85 хвіл.
Год:2021
Жанр:дакументальны фільм
Узроставае абмежаванне:12+
X