Спектакль «Анегін» вядомага новасібірскага тэатра «Чырвоны факел» ад не менш знакамiтага і тытулаванага расійскага рэжысёра Цімафея Кулябiна пакажуць у кінатэатры VOKA CINEMA by Silver Screen ў ТРЦ ​​Dana Mall 15 студзеня. Прыемны бонус: паказ пройдзе ў межах «Тэатральнага клуба», пасля якога гледачы змогуць абмеркаваць убачанае з тэатральнымі экспертамі.

«Анегін» ні кроплі не падобны на тое, што можна чакаць ад пастаноўкі па Пушкіну. Рэжысёр Цімафей Кулябiн звяртаецца да класічнага «Яўгена Анегіна», але не пакідае ў спектаклі нічога з вядомага антуражу. Час дзеяння спектакля – нашы дні. Месца дзеяння – кінапавільён. У атмасферы спектакля, літаральна ніадкуль, нараджаецца неверагодная рэальнасць. Ніякай «энцыклапедыі рускага жыцця». Толькі пачуцці і страсці. Шчырасць і памылкі. Рух насустрач адзін аднаму і страты.

Выбар гэтага спектакля для праграмы «Тэатральнага клуба» не выпадковы – «Анегіна» можна назваць знакавай падзеяй у свеце рускага і еўрапейскага тэатра. Навасібірскі тэатр «Чырвоны факел» двойчы стаў лаўрэатам прэміі «Залатая маска» за 20 гадоў яе існавання. Імя Цімафея Кулябiна дакладна вядома тэатралам: рэжысёр ужо паспеў стаць знакамiтым у Расіі, стаць удзельнікам вядучых тэатральных фестываляў, майстэрскi паставіць рускую класіку, а таксама папрацаваць з еўрапейскімі тэатрамі. Спектакль «Анегін» двойчы быў прадстаўлены ў межах Міжнароднага тэатральнага форуму «ТЕАРТ» у 2015 і 2020 гадах.

«Тэатральны клуб у Silver Screen» – гэта месца, дзе паказваюць лепшыя сусветныя пастаноўкі ў фармаце высакаякаснай відэазапісi. Тры званкі перад пачаткам, кава ў антракце, яркія візуальныя ўражанні і жывыя эмоцыі дазволяць пагрузіцца ў тэатральную атмасферу. Пасля прагляду гледачы разам з запрошанымі гасцямі з сферы тэатра ўдзельнічаюць у дыскусіі і змогуць задаць пытанні тэатральным экспертам.

У гэты раз пастаноўку Цімафея Кулябiна можна будзе абмеркаваць з Аляксеям Стрэльнікавым, тэатральным крытыкам, аўтарам телеграм-канала пра тэатр @minsk_theatre_live, а таксама з Вікторыяй Беляковай, тэатразнаўцай і арганізатаркай фестываля WriteBox. Мадэратарам сустрэчы выступіць дырэктар Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» і Міжнароднага тэатральнага форуму «ТЕАРТ» – Анжаліка Крашэўская.

Набыць квіткі на паказ можна на сайце artcorporation.by i silverscreen.by. Паказы ў межах «Тэатральнага клуба» арганізуе Цэнтр «АРТ Карпарэйшн», сетка кінатэатраў Silver Screen і праект Stage Russia HD.

Пры наведванні кінатэатра, калі ласка, карыстайцеся маскамі.Сачыце за навінамі пра наступныя паказы на сайце artcorporation.by, а таксама ў Facebook, Instagram, VK.