«Уікенд з Ларсам фон Трыерам» ужо трэці тыдзень з поспехам праходзіць у «Піянеры». Бліжэйшы ўікенд прысвечаны Трыеру-насмешніку – 19 лютага пакажуць карціну «Самы галоўны бос», а 20 лютага – «Мандэрлей». Гэтыя работы раскрыюць Трыера не толькі як глыбокага даследчыка чалавечай псіхалогіі і душы, але і як рэжысёра з унікальным пачуццём гумару і з’едлівай іроніяй. Пасля прагляду абмеркаваць убачанае можна з кінаэкспертам Ігарам Сукманавым. Акрамя гэтага, да 3 сакавіка ў кінатэатрах усё яшчэ можна ўбачыць легендарную «Тую, што танчыць у цемры».

«Самы галоўны бос» здзівіць нават тых, хто добра знаёмы з творчасцю дацкага рэжысёра. Наватар-Трыер, які ўжо паспеў зняць мюзікл, трылер, хорар, меладраму, узяўся за зусім нечаканы для сябе жанр камедыі. «Самы галоўны бос» – арыгінальнае мінімалістычнае кіно са сваеасаблівым скандынаўскім гумарам, сюжэт якога будуецца вакол продажу IT-кампаніі. Ёсць толькі адна праблема: калісьці яе ўладальнік прыдумаў неіснуючага фіктыўнага кіраўніка, каб не быць адказным за непапулярныя рашэнні. Пакупнікі настойваюць на асабістай сустрэчы, і ўладальніку даводзіцца наняць акцёра-няўдачніка, які мог бы выканаць ролю боса. Да свайго здзіўлення акцёр выяўляе, што новая роля рызыкуе стаць сур’ёзным выпрабаваннем для яго маральных перакананняў. Паказ карціны адбудзецца 19 лютага а 20:00.

У наступны вечар Ларс фон Трыер адкрые Амерыку. «Мандэрлей» шакуе радыкальным поглядам на непарушныя каштоўнасці амерыканскай паліткарэктнасці, выварочвае і падвяргае пераацэнцы нашы гуманныя прынцыпы. Як і папярэдні фільм «Догвіль», ён зняты ў павільёне з чорным заднікам, дзе амаль усе ўмоўна, нават рэквізіт. Пасля апісаных у «Догвіле» падзей гераіня Грэйс з бацькам вырашаюць пераехаць на поўдзень краіны і адпраўляюцца на пошукі новага дома. Лёс заносіць іх у раён плантацыі Мандэрлей. Нягледзячы на тое, што рабства адмянілі ўжо 70 гадоў таму, чарнаскурыя да гэтага часу жывуць тут у самых жорсткіх умовах і падвяргаюцца прыгнёту з боку белых «гаспадароў». З’едлівая іронія ў гэтай карціне мяжуе з прызнаннем краху ідэалізму, а Трыер зноў пакідае гледачоў з мноствам экзістэнцыяльных пытанняў да сябе і свету. Убачыць «Мандэрлей» можна 20 лютага а 17:30.

Усе фільмы у межах «Уикендаў» дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.

Праект «Уікенд з Ларсам фон Трыерам» і пракат карцін арганізуе Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», выступаючы гідам па добраму кіно для тых, хто паспеў засумаваць па пракаце свежых аўтарскіх карцін.

Мы раім прытрымлівацца мер асцярогі і зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі ахоўнымі сродкамі. 

Сачыце за навінамі аб наступных паказах на сайце artcorporation.by і Facebook Instagram, VK.