сентябрь, 2019

24.09ПрымітывыКатегория:ТОКтеатрЖанр:СпектакльТеги:Александр Марченко,Александр Молчанов

Подробнее

Описание

Алена Кіш – мастачка-самавучка з індывідуальным поглядам на сусвет і творчасць, жанчына без свайго дома і сям’і, творца, ад якой засталася толькі легенда. Спектакль «Прымітывы» рэжысера Аляксандра Марчанкі вяртае да сучаснасці трагічную гісторыю Алены Кіш. Беларуская мастачка з наваколля Слуцка зарабляла на жыццё, ствараючы «дываны-маляванкі» для вясковых жыхароў. У пастаноўцы асоба і лёс Алены Кіш становяцца ўвасабленнем часу, які не прымае інакавасць.

Тэатральны праект «Прымітывы» пабудаваны на матэрыялах пра жыццё Алены Кіш: дзённікавых запісах аднавяскоўца Кіш, Грыгорыя Гардзея, які апісваў будні вёскі, дзе яны жылі; газетных артыкулах таго часу. Важнай часткай тэатральнага даследавання з’яўляюцца разважанні нашых сучаснікаў – мастакоў, гісторыкоў, культуролагаў – аб значэнні асобы і творчасці мастачкі ў грамадстве, дзе паняцце «мастачка» па-ранейшаму ўспрымаецца далёкім ад сацыяльнага жыцця.

 Ад стваральнікаў праекта:

 – Гісторыя праекта «вырасла» з нашых розных, але вельмі асабістых адносін не толькі і не столькі да творчасці Алены Кіш, колькі да яе трагічнага лёсу. Мы збіралі матэрыял для п’есы ў падарожжах па Беларусі, у архівах і бібліятэках. Думалі аб культурнай і эмацыйнай памяці, аб ідэнтычнасці, якая будуецца на гэтай памяці. Аб вечна асаблівай ролі мастака ў жыцці грамадства, які заўсёды ўспрымаецца грамадствам як нешта неабавязковае і залішняе; а мастачка ў «традыцыйнай» культуры – гэта яшчэ і выклік гэтаму грамадству. Думалі аб папулярызацыі мастацкай спадчыны, якая часта становіцца спрашчэннем і спекуляцыяй. Мы думалі аб тым часе, які быў бязлітасны не толькі да Алены Кіш, але і да мільёнаў нашых суайчыннікаў, яе сучаснікаў, якія прайшлі праз жахі калектывізацыі, гвалтоўнага перасялення, рэпрэсіі. Пра час, які не толькі тады, але і цяпер не трывае інакавасці і не пакідае свабоды для творчасці. Мы думалі. І працягваем думаць.

Наш праект – гэта не толькі пастаноўка спектакля, але і дыскусія вакол яго. Яна павінна вывесці ў грамадскае абмеркаванне тэмы, закранутыя ў «Прымітывах». Да гэтай дыскусіі мы запрашаем не толькі экспертаў ў галіне культуры, але і ўсіх зацікаўленых гледачоў, якія паглядзяць спектакль.

24
сентября,
2019
Культурный хаб Ок16 (Октябрьская, 16/27);
19:00
28
января,
2020
Культурный хаб Ок16 (Октябрьская, 16/27);
19:00
Архив показов
Усё, што вы не ведалі пра мастачку Алену Кіш: новы спектакль ад Аляксандра Марчанкі
Режиссер:Аляксандр Марчанка
Страна:Беларусь
Язык:беларуская, руская
Продолжительность:1 гадзіна 25 хвілін (без антракту)
Год:2019
В ролях:Алесь Малчанаў
Возрастное ограничение:16+
Аўтар п’есы:Аляксей Андрэеў
Мастачка:Ганна Балаш
Музычнае суправаджэнне:Дзмітрый Лук’янчык
Відэатэхнік:Кацярына Чакатоўская
Гукарэжысёр:Юрый Бачкароў, Анастасія Мальчык
Святло:Эльдар Бякіраў
Партнёр праекта:«Лятучы ўніверсітэт»
X