Да 5-годдзя рэтраспектывы японскага кіно, якая праводзіцца ў Мінску пры падтрымцы кампаніі JTI, Японскага фонду і Амбасады Японіі, з 31 сакавіка па 3 красавіка ў сталічным кінатэатры «Перамога» пройдуць паказы чатырох фільмаў культавых прыгод японскага Чарлі Чапліна – Тора-сана – «Мужчыну жывецца цяжка».

«Мужчыну жывецца цяжка» – самая знакамітая шматсерыйная камедыя ў Японіі, якая была створана кінакапмпаніяй «Сёціку». Яе аўтар – неаднаразовы госць «Берлінарэ» і намінант на «Оскар» Ёдзі Ямада. Цыкл фільмаў пра прыгоды лагоднага дзівака Тарадзіра Курумы (ці Тора-саны) уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы доўгі кінасерыял у свеце. Беларускія кіналюбіцелі ўпершыню пабачаць фільмы «Мужчыну жывецца цяжка. Наш слаўны валацуга Тора-сан» (1968), «Тора-сан і каханне пад парасонам» (1975), «Усход і барвовы захад Тарадзіра» (1976), «Тора-сан, рэлігія, каханне» (1983).

«Рэтраспектыва, якая знаёміць нашу аўдыторыю гледачоў з кінематографам Краіны ўзыходзячага сонца, у гэтым годзе адзначыць сваё пяцігоддзе, і мы рады, што наша кампанія аказвае падтрымку гэтаму ўнікальнаму культурнаму праекту з моманту яго стварэння. Папулярызацыя культуры і мастацтва Японіі з’яўляецца адным з напрамкаў інвестыцый у грамадства, якія JTI ажыццяўляе ў рамках карпаратыўнай сацыяльнай адказанасці», – падкрэсліў намеснік дырэктара ЗТАА «Джапан Табака Інтэрнэшнл ЭсЭндДзі» (JTI) Генадзь Бруснікаў.

Да рэтраспектывы японскага кіно прымеркавана адкрыццё фотавыставы Сяргея Мілюхіна «Токіа сягодня» з праекта «Вакол свету» газеты «Аргументы і факты», якая будзе дэманстравацца ў холе кінатэатра.