Фестываль быў адменены, але кіно жыве. З 10 па 13 лістапада ў Falcon Club Буцік кіно пакажуць фільмы з праграмы 27-га ММКФ «Лістапад». Нягледзячы на ​​тое, што паказ карцін у фестывальным фармаце ў гэтым годзе не адбудзецца, некаторыя фільмы будуць прадстаўлены ў межах кінапракату ў 2020-2021 годзе для таго, каб гледачы змаглі ацаніць фестывальную праграму.

Усім кінааматарам мы нагадваем, што цікавіцца праграмай «Лістапада» і вывучаць яе можна круглы год, а не толькі на працягу фестывальнага тыдня. У бліжэйшыя дні можна будзе ўбачыць два фільма з Асноўнага конкурсу ігравога кіно, тры – з Пазаконкурснай праграмы ігравога кіно, а таксама адну дакументальную працу з Пазаконкурснай праграмы фестывалю.

Аўторак, 10 лістапада

«Бацька», а 19:00 (Вялікабрытанія, Францыя, 2019, 97 хв.)

2020 МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія) прыз сімпатый гледачоў

Энтані далёка не малады. Ён жыве адзін у Лондане, што вельмі турбуець яго дачку. Яна не хоча пакідаць бацьку без нагляда і спрабуе знайсці яму сядзелку. Энтані адкідае ўсе прапанаваныя варыянты. Аднак, плануючы пераезд у Парыж, дачка не спяшаецца здавацца. Яна настойліва ў сваіх спробах знайсці для упартага татачкі ідэальную жанчыну…

«Яшчэ па адной» а 21:15 (Данія, Швецыя, Нідэрланды, 2020, 116 хв.)

2020 – Канскі МКФ (Францыя) – афіцыйная селекцыя

2020 – МКФ у Сан-Себасцьяне (Іспанія) – «Серебряная ракавіна» за лепшую мужчынскую ролю (Мадс Мiкельсэн, Томас Бо Ларсэн, Магнус Мiлан, Ларс Рантэ)

Існуе тэорыя, што нам варта было б нараджацца з невялікай колькасцю алкаголю ў крыві і што умеранае ап’яненне адкрывае наш розум для навакольнага свету, памяншаючы нашы праблемы і павялічваючы нашу крэатыўнасць. Натхнёныя гэтай тэорыяй, Марцін і трое яго сяброў, усе – стомленыя школьныя настаўнікі, прыступаюць да эксперымента: падтрымліваць пастаянны ўзровень ап’янення на працягу працоўнага дня. Калі у Чэрчыля атрымалася выйграць Другую сусветную вайну, будучы моцна падпіўшы, хто ведае, як паўплывае пара кропель на чацвярых сяброў і іх вучняў?

Серада, 11 лістапада

«Закаханы Ван Гог» а 19:00 (Францыя, 2020, 94 хв.)

«Сапраўдная любоў ўсяляе агіду да мастацтва». Для Лео Мадзоцi, чыя кар’ера мастака складаецца кепска, гэта фраза Ван Гога – выдатная прычына разысціся з закаханай у яго Элізай. Праз 10 гадоў  у промнях сусветнай славы ён вяртаецца ва Францыю са сваёй жонкай-мілліонершай Беатрыс, гаспадыняй моднай нью-ёркскай галерэі. Напярэдадні адкрыцця персанальнай выставы ён сустракае сваю былую каханую і… Ван Гога. Легендарны мастак сыходзіць з невядомага аўтапартрэта, каб ажаніцца з Элізай, заняцца выхаваннем дзяцей і больш ніколі не займацца жывапісам…

Чацвер, 12 лістапада

«Палюбоўнікі» а 19:00 (Францыя, 2020, 102 хв.)

2020 – Венецыянскі МКФ (Італія) – фільм-удзельнік конкурснай праграмы

Ліза і Сымон маладыя, прыгожыя і бязмерна шчаслівыя, але фатальныя падзеі разбураюць ідылію. Сымон становіцца злачынцам нехвотна. Ён вымушаны бегчы, разарваўшы сувязь з каханай. Праз тры гады марнага чакання Ліза ажанілася. Разам з мужам яна адпраўляецца на экзатычны востраў у Індыйскім акіяне, дзе, як аказалася, хаваецца яе былы палюбоўнік…

«Вечнае святло» а 21:00 (Францыя, 2019, 51 хв.)

2019 – Канскі МКФ (Францыя) – сусветная прэм’ера ў межах пазаконкурснай секцыі «Паўночныя паказы»

Гіпнатычнае, галюцынагеннае занурэнне ў пякельную атмасферу здымак фільма пра ведзьмаў, якiя iшлi на вогнішча, галоўную ролю ў якім выконвае Шарлота Генсбур. Праз год пасля канскай прэм’еры «Экстаза» рэжысёр вяртаецца з экстравагантнай карцінай, якi дапамог запісаць модны дом Сен-Ларан, у якой любімыя актрысы Ноэ – Шарлота Генсбур і Беатрыс Даль – разважаюць пра вядзьмарскую сутнасць і дэманаў у кіно.

Пятніца, 13 лістапада

«Мастачка і злодзей» а 19:00 (Нарвегія, 2020, 102 хв.)

2020 МКФ «Сандэнс» (ЗША) спецыяльны прыз журы за крэатыўнае апавяданне

Лонданскі МКФ (Вялікабрытанія)

МКФ у Цюрыху (Швейцарыя) конкурсная праграма дакументальнага кіно

МФ дакументальнага кіно «Docville» (Бельгія) міжнародная праграма

Чэская мастачка адчайна шукае адказ на пытанне, чаму скралі дзве яе карціны. Ёй атрымоўваецца адшукаць злачынца, які скраў палотна, і пасябраваць з ім. Дзяўчына запрашае злодзея пазіраваць для партрэта, завязваюцца немагчымыя стасункi. І непарыўныя повязі назаўжды звязваюць дзве самотныя душы.

Праект «Лістапад. Калекцыя» праводзіць Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў ART Corporation, якi выступае гідам па якаснаму кіно для тых, хто паспеў засумаваць па пракаце свежых аўтарскіх карцін. Ужо некалькі гадоў запар у межах праекта паказваюць фестывальныя карціны, у тым ліку тыя, якія былі часткай праграмы «Лістапада» на цягу розных гадоў.

Мы раім прытрымлівацца мераў засцярогі і зрабіць паход у кіно не толькі прыемным, але і бяспечным: калі ласка, карыстайцеся маскамі і іншымі сродкамі асабістай засцярогі.

Сачыце за навінамі пра наступныя паказы на сайце artcorporation.by, а таксама ў Facebook, Instagram, VK.