Лiпень, 2021

Описание
Цудоўныя брытанскія акцёры, найтонкія пералівы пачуццяў, майстэрскае ператварэнне сцэнічнага дзеяння ў экраннае – усё гэта першы спектакль, зняты ў посткаранціннай Вялікабрытаніі. «Сцэны з
Падрабязна
Апісанне
Цудоўныя брытанскія акцёры, найтонкія пералівы пачуццяў, майстэрскае ператварэнне сцэнічнага дзеяння ў экраннае – усё гэта першы спектакль, зняты ў посткаранціннай Вялікабрытаніі.
«Сцэны з вясковага жыцця» – такі падзагаловак Чэхаў даў сваёй сумнай камедыі – больш за сто гадоў, аднак п’еса па-ранейшаму застаецца адной з самых запатрабаваных ва ўсім тэатральным свеце. І не дзіва: у гісторыі дзядзькі Вані – Івана Пятровіча Вайніцкага, які сціпла жыве ў сядзібе памерлай сястры – ёсць усе складнікі пранізлівай драмы. І трагічна неўзаемнае каханне: дзядзькі Вані – да прыгажуні Алены Андрэеўны, новай жонкі зяця – да прафесара Серабракова, пляменніцы Соні – да доктара Астрова. І рэўнасць Вані да снобу, выскачка і паспяховаго бездара Серабракова спальвае знутры. І бязмежны сум пра хуткаплыннасць жыцця. І пяшчотны гумар. Ды, зрэшты, чаго толькі ў Чэхава няма – сапраўдная энцыклапедыя не вясковага, але універсальнага чалавечага жыцця.
Новы спектакль пастаўлены Іэнам Рыксанам па тэксце, адаптаванаму выдатным ірландскім рэжысёрам і драматургам, лаўрэатам прэміі Аліўе Конарам Макферсанам, з увагай да першакрыніцы і выдатнай лёгкасцю. І Рыксан выдатна транслюе асаблівы трагедыйнасці камізм Чэхава.
У загалоўнай ролі – характэрны акцёр Тобі Джонс – смешны, дзіўны, здольны быць і прывабным, і адштурхваць; на яго рахунку больш за сто кінароляў, ён запатрабаваны і Галівудам, і незалежным аўтарскім кінематографам; сярод нядаўніх з’яўленняў Джонса на экране – «Першая карова» і «Мой стваральнік». Рычард Арміцідж, вядомы па кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Хобіт» і серыялам «Поўнач і Поўдзень», «Робін Гуд», грае Астрова, а Роджэр Аллам – Серабракова. Роля Алены Андрэеўны належа новай прыме брытанскай сцэны Разалінд Элазар, Соню грае зорка серыяла «Палавое выхаванне» Эмі Лу Вуд – і гэтая праца стала для Вуд абсалютным прарывам.
Трэйлер