Лiпень, 2021

14.07Globe: БураКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:ДрамаТэгі:Shakespeare’s Globe,TheatreHD,британский театр

Падрабязна

Апісанне

Чараўнік Праспера, законны герцаг Мілана, зрынуты і выгнаны з горада родным братам Антоніа – не без дапамогі караля Неапаля, Алонза – і цяпер трымае шлях на зачараваны востраў. Разам з ім – юная дачка чараўніка Міранда, яго слуга Калібан і дух паветра Арыэль. Каб адпомсціць крыўдзіцелям, Праспера, адкрыўшы чароўныя кнігі, таемна перададзеныя яму вяльможам, выклікае буру на моры – як раз у той момант, калі яго брат і кароль вяртаюцца з вяселля дачкі Алонза. Карабель тоне, пасажыры, якія здолелі выратавацца, трапляюць на востраў – у тым ліку і сын караля Неапаля, Фердынанд. Там ён сустракае Міранду, і маладыя людзі закохваюцца адзін у аднаго…
Роджар Алам, яі выконвае ролю чараўніка Праспера, – мае прэмію Лоўрэнса Аліўе за ролю Фальстафа ў дылогіі «Генрых IV», пастаўленай Шэкспіраўскім тэатрам «Глобус» ў 2010 годзе. Сярод апошніх прац актора – дэтэктыўны тэлесерыял ITV «Малады Морс» (Endeavour, 2012).
Колін Морган, які сыграў духа паветра Арыэля, больш за ўсё вядомы праз тэлесерыял BBC «Мэрлін» (Merlin, 2008). Здымался таксама ў эпізодзе папулярнага навукова-фантстычнага серыяла «Доктар Хто» (Doctor Who, 2005). У 2013 годзе разам з Бэнам Уішоў, Рупертам Грынтам, Брэнданам Койлам і Дэніелам Мэйсам іграў на сцэне тэатра Гаральда Пінтэра ў спектакле «Моджо» па п’есе англійскага драматурга Джэза Баттерўорта.

Трэйлер

06
December,
2017
к/т “Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
20:00
10
October,
2018
к/т “Silver Screen. Velcom cinema” (ул. Петра Мстиславца 11, ТРЦ Dana Mall, 3 этаж);
20:30
13
January,
2021
“Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
20:00
17
January,
2021
“Falcon Club Бутик Кино” (пр-т. Победителей, 20);
15:00
06
April,
2021
к/т “Центральный” (пр-т. Независимости, 13);
19:30
14
July,
2021
14
July,
2021
к/т VOKA CINEMA by Silver Screen в ТРЦ "Dana Mall" (ул. Петра Мстиславца,11);
19:30
Архіў
Пастаноўка Шэкспіраўскага тэатра Globe
Рэжысёр:Джэрэмі Хэрын
Краіна:Вялікабрытанія
Мова:англійская
Мова субтытраў:руская
Працягласць:2 гадзіны 44 хвіліны, з адным антрактам
Год:2013
У ролях:Праспера – Роджэр Алам, Міранда – Джэсі Баклі, Фердынанд – Джошуа Джэймс, Арыэль – Колін Морган, Калібан – Джэймс Гарнон, Трынкула – Трэвар Фокс
Жанр:Спектакль
Узроставае абмежаванне:16+
П'еса :Уільям Шэкспір
Мастак:Макс Джонс
Кампазітар:Стывен Уорбек
X