Снежань, 2020
Описание
Лонданская прэм'ера сучаснай п'есы, прысвечанай росквіту і краху фінансавага гіганта «Леман Бразэрс», на самой справе – сага, якая ахоплівае ледзь не ўсю амерыканскую гісторыю апошніх двух стагоддзяў. Гэты сучасны варыянт
Падрабязна
Апісанне
Лонданская прэм’ера сучаснай п’есы, прысвечанай росквіту і краху фінансавага гіганта «Леман Бразэрс», на самой справе – сага, якая ахоплівае ледзь не ўсю амерыканскую гісторыю апошніх двух стагоддзяў. Гэты сучасны варыянт «Трылогіі жаданняў» Драйзера паставіў Сэм Мэндэс, запрасіўшы сыграць розныя пакаленні сям’і грашовых верхаводаў ўсяго трох акцёраў: Саймана Расэла Біла, Адама Годлі і Бэна Майлза. Вынік: пяць намінацый на прэмію «Алиўе» 2019 года, уключаючы «лепшы спектакль», «лепшы рэжысёр» і «лепшы акцёр» (тут у намінанты трапілі ўсе тры выканаўцы галоўных роляў).
Пры дапамозе акцёрскага майстэрства (вядучае трыо дэманструе вышэйшы пілатаж пераўвасабленняў і узаемадзеянняў адзін з адным) перад гледачом ствараецца эпічнае палатно, якое распавядае не проста гісторыю адной сям’і эмігрантаў, але і гісторыю станаўлення капіталістычнага ладу магутнай дзяржавы. Мурашкі па скуры бягуць ужо праз пяць хвілін спектакля, калі сівавалосы Сайман Расэл Біл прамаўляе свае першыя рэплікі ад трэцяй асобы: «ён глыбока ўздыхнуў, узяў свой чамадан і хутка пайшоў, нягледзячы на тое, што не ведаў, куды ісці. Але, як і многія іншыя, ён увайшоў у чароўную музычную шкатулку пад назвай Амерыка»…
Рэжысёр, як і аўтар п’есы, пакідаюць мараль за дужкамі свайго аповеду. Наколькі этычныя ўчынкі братоў, ад чаго даводзіцца адмаўляцца, калі ты ўзбіраешся на вяршыню фінансавага поспеху, у чым наогул сэнс эфемернага бізнэсу, у якім «грошы робяць грошы» і нічога больш, – з усімі гэтымі пытаннямі глядач застанецца пасля спектакля сам-насам. Як і з рэдкім адчуваньнем, што толькі што ён бачыў сапраўдны тэатральны цуд.
У 1844 годзе 23-гадовы Генры Леман, сын габрэйскага гандляра скацінай з Баварыі, высадзіўся на берагі Злучаных Штатаў з адным чамаданам у руках. Ён пасяліўся ў маленькім гарадку ў штаце Алабама і адкрыў крамку галантарэі «Г. Леман» . Праз некалькі гадоў да яго далучыліся браты – Эмануэль і Мэер, і фірма стала называцца Lehman Brothers… У гісторыю сусветнай эканомікі гэта назва назаўжды ўвайшла пасля 2008 года, калі банкруцтва кампаніі, якая каштавала да таго часу сотні мільярдаў даляраў, прывяло да грандыёзнага крызісу, які закрануў усіх і ўсё.
Сэм Мэндэс, прызнаны па абодва бакі Атлантыкі брытанскі рэжысёр, працаваў над спектаклем тры гады: п’еса італьянца Стэфана Масіні адаптавалася не толькі ўдумлівым драматургам Бэнам Паўэрам, але і пры жывым удзеле ўсёй нешматлікай трупы.
Акцёры былі абраныя не выпадкова, і не выпадкова ўсе яны сталі намінантамі прэміі Алиўе за «лепшую мужчнскую ролю». Сайман Расэл Біл, Адам Годлі і Бэн Майлз – усяго тры акцёры (але якіх!) выконваюць практычна ўсе ролі: а гэта не толькі тры брата-заснавальніка, але і іх нашчадкі, жонкі, немаўляты, дзелавыя партнёры, юныя гарачыя прыгажуні і іншыя другарадныя асобы. Гэтая сапраўды віртуозная рэжысёрская праца і дасканалы акцёрскі трыумф цудоўнай тройкі брытанскіх зорак заслужана выклікаў захапленні і крытыкаў, і публікі.
Дызайнер Эс Дэвлін (яшчэ адзін намінант на прэмію «Алиўе» за гэтую пастаноўку) збудавала на сцэне шкляную скрынку, якая вертіцца: нібы зрэз аднаго паверха нью-ёркскага хмарачоса, абстаўлены лаканічнай офіснай мэбляй, – і дадала маштабу з дапамогай манахромных відэапраекцый на заднік. Кампазітар Нік Паўэл пасадзіў у глыбіні сцэны піяніста-тапера для стварэння атмасферы. Мастак па касцюмах Катрына Ліндсі апранула галоўных герояў у строгія сурдуты-тройкі сярэдзіны XIX стагоддзя, якія застануцца на іх да канца прадстаўлення. І вось гатовы ідэальны нейтральны бэкграўнд для таго, каб прадэманстраваць тэатр ва ўсёй яго моцы.