Лiпень, 2021
18.07Рамэо і ДжульетаКатэгорыя:Мастацтва на экранеЖанр:ДрамаТэгі:TheatreHD

Описание
Трох імёнаў на афішы дастаткова, каб ператварыць любую пастаноўку ў хіт: сэр Кэнэт Брана, Рычард Мэдден (Робб Старк ў «Гульне тронаў») і Лілі Джэймс (Наташа Растова ў «Вайне і міры»). Дадайце
Падрабязна
Апісанне
Трох імёнаў на афішы дастаткова, каб ператварыць любую пастаноўку ў хіт: сэр Кэнэт Брана, Рычард Мэдден (Робб Старк ў «Гульне тронаў») і Лілі Джэймс (Наташа Растова ў «Вайне і міры»).
Дадайце чацвёртае – сэр Дэрэк Джакобі ў нечаканай ролі Меркуцыо, – і аншлаг пастаноўцы «Рамэо і Джульета» забяспечаны.
Адзін з вядучых шэкспіраўскіх рэжысёраў нашага часу, бязмерна таленавіты і на акцёрскай сьцежцы, і ў рэжысуры сэр Кэнэт Брана паставіў сваю інтэрпрэтацыю «Рамэо і Джульеты» як амаж італьянскаму кінематографу. Запіс спектакля канцэптуальна паказваюць у чорна-белым варыянце, адсылаючы і да неарэалізму канца 40-х гадоў, і да «Салодкага жыцця» Феліні 1960 года.
Дзеянне разгортваецца ў пасляваеннай Вероне: мужчыны ў строгіх касцюмах і капелюшах, жанчыны ў пышных спадніцах з асінымі таліямі, манахі, якія ездзяць на роварах, і атмасфера, поўная кантрастаў патрыярхальнага ўкладу і шалёных вечарынак.
На ролі трагічных палюбоўнікаў Брана паклікаў зорак сваёй «Папялушкі»: Рычарда Мэдэна і Лілі Джэймс, вядомых усяму свету ролямі Робба Старка з «Гульні тронаў» і Наташы Растовай з «Вайны і міру». Яны гуляюць зусім ня падлеткаў, а маладых людзей, якія выраслі ў няпросты час у маленькім гарадку, дзе праблемы прывыклі вырашаць альбо алкаголем (нават маналог на балконе Джэймс прамаўляе з бутэлькай шампанскага ў руцэ), альбо сілай: раз-пораз на пустым месцы ўспыхваюць канфлікты; бацька Джульеты падымае на яе руку; і нават Рамэа замахваецца на бацьку Ларэнца (які ў гэтай пастаноўцы амаль аднагодак галоўнага героя).
Самае дзіўнае рашэнне Браны (і адна з галоўных удач пастаноўкі) – запрашэнне на ролю павесы Меркуцыа ветэрана брытанскай сцэны і сусветнага экрана сэра Дэрэка Джакобі. І ад гэтага старога шчыголя, які пачынае свой дзень з кубачкі кавы і шкляначкі граппы за столікам у кафэ, і нязмушана сыпле дасціпнымі парадоксамі, зачароўваючы моладзь, сапраўды нельга адарваць вачэй. Сэр Дэрэк – адзін з нямногіх майстроў, надзеленых дарам прамаўляць шэкспіраўскія радкі з натуральнасцю штодзённый прамовы, і ў гэтай пастаноўцы ён, безумоўна, засланяе ўсіх, умеючы непрыкметна расставіць забойна дакладныя акцэнты і паўзы і ў хрэстаматыйнай рэпліцы «Чума на абодва вашых дома», і ў вытанчаным маналогу аб каралеве Маб. Джакобі, нягледзячы на ўзрост, лёгка падхоплівае імклівы рытм пастаноўкі (тэкст скарочаны; спектакль ідзе ўсяго дзве гадзіны), і можа даць фору маладым у фехтаванні.
Падзеі разгортваюцца хутка, танга змяняецца тэхна, гумар (за вялікую долю якога адказвае цудоўная Міра Сайал ў ролі карміцелькі) гучыць свежа і нязбіта, смерці здараюцца нечакана і шакіруюча, змрочны лаканічны дызайн падкрэслівае канфлікт бацькоў і дзяцей, – у спектакля добрая дынаміка і вельмі прыгожая карцінка.
Магчыма, для пакалення міленіялаў Рычард і Лілі апынуцца такімі ж «сваімі» шэкспіраўскімі героямі, якімі Леанарда ДіКапріо і Клэр Дэйнс сталі для пакалення 90-х пасля фільма База Лурмана.
Трэйлер