Студзень, 2021

Описание
Унiверсiтэт тэатра i кiно ў Будапешце (Венгрыя) УНІЗ ПА ЦЯЧЭННІ 12+, 36 хвілін. Рэж. Матэ Барта
Падрабязна
Апісанне
Унiверсiтэт тэатра i кiно ў Будапешце (Венгрыя)
УНІЗ ПА ЦЯЧЭННІ 12+, 36 хвілін. Рэж. Матэ Барта

Дзяўчына з глыбінкі спрабуе дабіцца немагчымага. У дзяцінстве Вів’ен забралі ад маці-алкагалічкі, і дзяўчынка большую частку жыцця вандравала ад адной прыёмнай сям’і да другой. Адзінае суцяшэнне яна знайшла ў моладзевым мілітарысцкім гуртку. Цяпер, калі ёй споўнілася васямнаццаць, яна вырашае стаць на ногі і змяніць сваё жыццё. Дзяўчына марыць аб годнай працы, каханнi і ўз’яднанні з маці. Але калі ў яе з’яўляецца анлайн-прыхільнік, Вів’ен разумее, што немагчыма атрымаць усё адразу. Гераіня поўная сіл і рашучасці, але ці можна змяніць лёс, які табе выпаў?
2019 МФ кіно аб правах чалавека «Verzió» (Венгрыя) – прыз за лепшы студэнцкі фільм
ПАД НЕБАМ 12+, 13 хвілін. Рэж. Марта Скіба

На схіле дзён стары тужыць аб палётах, сваёй найвялікшай любові. Ён больш не памятае людзей і падзеі мінулых дзён. Але толькі зірне на неба – і ўваскрасаюць даўнія пачуцці. Калісьці ён быў лётчыкам-асам, а цяпер ад былога жыцця засталіся толькі цьмяныя ўспаміны.
2019 Міжнародны фестываль дакументальнага кіно ў Йіглаве (Чэхія) – удзельнік East Silver Market 2019 Кінафестываль у Кракаве (Польшча) – удзельнік KFF Market
Школа дакументальнага кіно, тэлебачання і новых медыя ZeLIG (Італія)
ДЗЯКУЙ, НІЯКІХ ДЗЯЦЕЙ 16+, 36 хвілін. Рэж. Лінда Нюман

Чайлдфры, а не бяздзетная. Такой бачыць сябе маладая рэжысёрка Лінда ў будучыні. Для яе з падлеткавага ўзросту было зразумела, што яна ніколі не стане маці. Але толькі цяпер дзяўчына «выходзіць з шафы», вяртаецца ў Фінляндыю і ўсё тлумачыць сябрам і сям’і. Але чаму нежаданне завесці дзяцей усё яшчэ застаецца табу, асабліва для жанчыны?
2019 Фестываль дакументальнага кіно ў Мадэне (Італія) – прэмія UCCA